Свята-Ільінская царква (Бялавічы)
Праваслаўны храм | |
Свята-Ільінская царква | |
---|---|
![]() | |
52°42′47″ пн. ш. 25°06′36″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Бялавічы |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Пінская і Лунінецкая епархія |
Архітэктурны стыль | Народнае дойлідства Беларусі |
Дата заснавання | 18 ст. |
Статус |
![]() |
![]() |
Свята-Ільінская царква — праваслаўны храм у імя святога прарока Іліі ў вёсцы Бялавічы Івацэвіцкага раёна. Помнік народнага дойлідства з рысамі барока і класіцызму.
Пабудавана ў 2-й палавіне 18 ст. з дрэва на месцы уніяцкай драўлянай царквы 1630 года.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Помнік народнага дойлідства з рысамі барока і класіцызму. Вырашана адзіным прамавугольна-падоўжным зрубам, які пераходзіць у 2-гранную апсіду, 2-схільны дах над якой пераходзіць у вальмавы. Над франтонам галоўнага фасада ўзвышаецца чацверыковая купальная вежа з макаўкай. У 19 ст. да фасада дабудаваны аднолькавы па вышыні каркасны прытвор. Вертыкальна ашаляваныя сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі і ўмацаваны брусамі-сцяжкамі ў прасценках.
Інтэр'ер
[правіць | правіць зыходнік]У інтэр'еры сцены дэкарыраваны пілястрамі з разнымі капітэлямі. Пры ўваходзе на 2 слупах размешчана галерэя хораў.
Брама-званіца
[правіць | правіць зыходнік]У 1885 г. перад царквой з мясцовага бутавага каменю ўзведзена трохярусная шатровая брама-званіца. Яе масіўны ніжні ярус прарэзаны шырокай праязной аркай і ўмацаваны контрфорсамі. На фоне паліхромнай бутавай муроўкі вылучаюцца атынкаваныя і пабеленыя элементы архітэктурнага дэкору — лапаткі, руст, прамавугольныя панелі, ліштвы лучковых праёмаў.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Ільінская царква (Бялавічы)
- Свята-Ільінская царква (Бялавічы) на сайце Radzima.org
- Свята-Ільінская царква (Бялавічы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Ільінская царква (Бялавічы) на сайце «Архіварта»