Свята-Ільінская царква (Клепачы)
Выгляд
Праваслаўны храм | |
Свята-Ільінская царква | |
---|---|
53°04′03″ пн. ш. 24°57′50″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Клепачы |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Навагрудская |
Благачынне | Слонімскае |
Дата пабудовы | 1842 год |
Стан | дзейнічае |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Свята-Ільінская царква — праваслаўны храм у вёсцы Клепачы Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці Беларусі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пабудавана ў 1842 годзе з дрэва.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Помнік народнага дойлідства. Вырашана прамавугольным у плане зрубам пад двухсхільным дахам, які над алтарнай часткай пераходзіць у вальмавы. Да фасада дабудавана 2-ярксная чатырохгранная шатровая званіца з цыбулепадобнай галоўкай. Бакавыя гарызантальна ашаляваныя фасады рытмічна расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі і бусамі-сцяжкамі ў прасценках.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Ільінская царква (Клепачы)
- Свята-Ільінская царква (Клепачы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)