Свята-Ільінская царква (Орша)
| Праваслаўны храм | |
| Царква Святога прарока Іллі | |
|---|---|
| Царква ў 2009 | |
| 54°30′09,64″ пн. ш. 30°25′04,74″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Горад | Орша |
| Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
| Епархія | Віцебская |
| Архітэктурны стыль | псеўдарускі стыль |
| Дата пабудовы | 1880 год |
| Статус |
|
Царква Святога прарока Іллі — помнік архітэктуры псеўдарускага стылю ў Оршы па вуліцы Ільінская, 1.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]
Пабудавана ў 1880 годзе[1] на месцы згарэлай царквы 1460 года на левым беразе Дняпра. У 1996 цалкам адрамантавана. Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Храм уяўляе сабой крыжова-купальную кампазіцыю з пяціграннай апсідай і шатровай званіцай над тамбурам. Фасады будынка насычаны дэкаратыўнымі элементамі: разнастайнымі філёнгамі, раскрапоўкамі, карнізамі і кілепадобнымі арачкамі — какошнікамі[1].
Інтэр’ер царквы мае сіметрычную выцягнутую па падоўжнай восі будову, якая ўключае тамбур, асноўны аб’ём і апсіду. Цэнтральная частка асноўнага аб’ёму завершана купалам. Тэрыторыя царквы абнесена мураванай агароджай, вуглы якой умацаваны контрфорсамі і аздоблены дэкаратыўнымі вежачкамі. Манументальная брама знаходзіцца з боку 2-й Лагернай вуліцы[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 3 Збор помнікаў 1985, с. 91.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- А. М. Кулагін. 136. Ільінская царква // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Віцебская вобласць. — С. 91. — 496 с., іл.
- Живописная Россия. Т. 3. — СПб., М., 1882.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Ільінская царква (Орша)- Свята-Ільінская царква (Орша) на сайце Radzima.org
- Свята-Ільінская царква (Орша) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Ільінская царква (Орша) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Свята-Ільінская царква (Орша) на сайце «Архіварта»
