Свята-Аляксандра-Неўская царква (Рагачоў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Свята-Аляксандра-Неўская царква
53°04′58″ пн. ш. 30°03′30″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Рагачоў
Канфесія БПЦ
Епархія Гомельская епархія
Дата пабудовы 1989 год
Map

Свята-Аляксандра-Неўская царква — праваслаўны храм у горадзе Рагачове Гомельскай вобласці. Знаходзіцца на ўсходняй ускраіне горада на вул. Саннікава, 13.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Сабор Аляксандра Неўскага (1901—1918

У 1886 годзе у Рагачове адкрыўся праваслаўны сабор Аляксандра Неўскага, пабудаваны ў псеўдавізантыйскім стылі. Манументальны пяцікупальны храм меў цэнтрычную аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю. У час Вялікай Айчыннай вайны храм быў знішчаны.

У 1989 годзе быў пабудаваны новы храм з цэглы, які таксама носіць імя Аляксандра Неўскага.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Архітэктура храма вырашана ў традыцыях царкоўнага дойлідства 2-й палавіны XIX стагоддзя. Фасад прамавугольнага ў плане аб’ёму завершаны 8-граннай шатровай званіцай з макаўкай і фланкіраваны макаўкамі. Алтарная частка павышана 4-гранным шатровым барабанам з цыбулепадобнай галоўкай. Па яе баках далучаны акруглыя прытворы і рызніцы. Фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў геаметрычных ліштвах. Уваход завершаны кілепадобным казырком[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]