Свята-Георгіеўская царква (Галынка)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Свята-Георгіеўская царква
53°12′41″ пн. ш. 25°02′17″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Аграгарадок Галынка
Канфесія Праваслаўе
Епархія Гродзенская і Ваўкавыская
Благачынне Зэльвенскае
Будаўніцтва 19962012 гады
Стан дзейнічае
Map

Свята-Георгіеўская царква — мураваны праваслаўны храм у аграгарадку Галынка Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры паселішча.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1896 годзе была пабудавана першая вядомая царква (3 лістапада 1896 года яна была асвечана). У 1943 годзе драўляныя часткі царквы згарэлі. У такім паўразбураным стане, царква прастаяла да 1972 года. У 1972 годзе сцены, падмурак і царкоўная агароджа былі разбураныя.

14 чэрвеня 1995 года мітрапалітам Філарэтам было асвечана месца пад будаўніцтва новай царквы. 23 кастрычніка 1996 года адбылася закладка царквы.

10 лістапада 2012 года архіепіскапам Арцеміем царква была асвечана[1].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Пабудавана з цэглы. Вырашана манументальным прамавугольным у плане аб’ёмам з папярочным трансептам, на скрыжаванні якіх узведзены магутны 8-гранны светлавы барабан, завершаны цыбулепадобным купалам. Над фасадам надбудавана 4-гранная званіца, завершаная цыбулепадобным купалам на гранёным барабане. Бакавыя фасады расчлянёны на 3 арачныя праслы з высокімі і вузкімі арачнымі аконнымі праёмамі. Аркатурай крапаваны і франтальны фасад, па цэнтры якога, як і ў крылах трансепта, акруглы аконны праём (характэрны для стылю мадэрн)[2].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]