Свята-Георгіеўская царква (Дубіна Юрздыцкая)
Славутасць | |
Свята-Георгіеўская царква | |
---|---|
| |
54°10′06″ пн. ш. 26°35′34″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Дубіна Юрздыцкая |
Канфесія | БПЦ |
Епархія | Маладзечанская епархія |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Свята-Георгіеўская царква — праваслаўны храм у в. Дубіна Юрздыцкая Валожынскага раёна Мінскай вобласці.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пабудавана ў 1868 г. з бутавага каменю. Дзейнічае з 1990 г.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Помнік архітэктуры сінадальнага накірунку рэтраспектыўна-рускага стылю. Сіметрычна-восевая аб'ёмна-прасторавая кампазіцыя храма чатырохчасткавая: шатровая трох'ярусная (васьмярык на 2 чацверыках) вежа-званіца, прамавугольная ў плане трапезная, малітоўная зала, акруглая апсіда. Асноўны аб'ём быў завершаны чатырохсхільным пакатым дахам з цыбулепадобным купалам на барабане ў цэнтры (цяпер заменены на двухсхільны). Шатровае завяршэнне званіцы не захавалася. Галоўны і бакавыя ўваходы падкрэслены прамавугольнымі парталамі. На фоне бутавай муроўкі сцен вылучаюцца атынкаваныя элементы архітэктурнага дэкору — ліштвы здвоеных лучковых аконных праёмаў, вуглавыя лапаткі, карнізы нескладанага профілю, аркатура.
Інтэр'ер
[правіць | правіць зыходнік]Унутры памяшканні перакрыты плоскай столлю.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.