Свята-Георгіеўская царква (Косава)
Выгляд
Праваслаўны храм | |
Свята-Георгіеўская царква | |
---|---|
52°45′09,11″ пн. ш. 25°08′43,84″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Косава |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Пінская і Лунінецкая |
Дата пабудовы | 1871 год |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000308 |
Свята-Георгіеўская царква — праваслаўны храм у г. Косава Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Знаходзіцца на заходняй ускраіне горада, на могілках. Пабудавана ў 1871 г. з сасновага бруса.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Помнік народнага дойлідства. Адназрубны храм з трохграннай апсідай, над якой агульны двухсхільны дах пераходзіць у 3-вальмавае пакрыццё. Цэнтр даху ўвянчаны цыбулепадобным купалам на васьмігранным барабане. Вертыкальна ашаляваныя фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых дашчаных ліштвах і расчлянёны брусамі-сцяжкамі ў прасценках. Да апсіды з паўднёва-ўсходняга боку далучаецца нізкі прыруб рызніцы.
Інтэр'ер
[правіць | правіць зыходнік]Зала з бэлечнай столлю, адкрытыя зрубныя сцены расчлянёны брусамі-сцяжкамі, падлога цагляная.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Свята-Георгіеўская царква (Косава) на сайце Radzima.org
- Свята-Георгіеўская царква (Косава) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Георгіеўская царква (Косава) на сайце «Архіварта»