Косава (горад)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Горад
Косава
KosauskiZamak054.JPG
Косаўскі палац
Герб
Герб
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1645
Паштовы індэкс
225262
Аўтамабільны код
1
СААТА
1234510000
Косава на карце Беларусі ±
Косава (горад) (Беларусь)
Косава (горад)
Косава (горад) (Брэсцкая вобласць)
Косава (горад)

Ко́сава[2] (афіц. транс.: Kosava) — горад раённага падпарадкавання ў Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі, на рацэ Грыўда.. Знаходзіцца за 15 км ад Івацэвічаў, за 13 км ад чыгуначнай станцыі Косава-Палескае (лінія Брэст — Баранавічы). Аўтамабільныя дарогі на Ружаны, Івацэвічы, Няхачава. Насельніцтва 1 844 чал. (2017)[3].

Паходжанне назвы[правіць | правіць зыходнік]

Тапонім «Косаў», імаверна, мае сувязь з асновай «касы́» і вытворным прозвішчам Косаў. Таксама магчыма, што пачатковае «к» мае пратэтычнае паходжанне[4]. Паводле народнага падання, у XIII ст. у часе набегаў татараў каваль Каса рабіў зброю; мясцовыя жыхары абараняліся ад ворагаў, калі ішлі да каваля, казалі, што ідуць да Касога; месца, дзе ён жыў, паступова пачалі зваць Косавым. Паводле іншай версіі, вакол Косава было шмат сенажацяў, якія ўвосень гучна скошвалі і ад гэтага моцнага шуму пайшла назва.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паселішча на месцы Косава ўзнікла ў X—XI ст., захавалася гарадзішча X—XII ст., даследаванае Юрыем Кухарэнкам, Пётром Лысенкам, Леанідам Побалем і Паўлам Рапапортам.

Напалеон Орда: «Палац Вандаліна Пуслоўскага і дом, у якім нарадзіўся Тадэвуш Касцюшка 12 лютага 1746»

Упершыню згадваецца ў прывілеі 1494 года вялікага князя Аляксандра на наданне паселішча свайму маршалку Івану Літавору Храптовічу[5].

У 1510 годзе вялікі князь Жыгімонт Стары выдаў прывілей на правядзенне ў мястэчку таргоў і кірмашоў. У гэты час Косаў стаў цэнтрам павета, аднак згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльная рэформай (1565—1566) увайшоў у склад Слонімскага павета Новагародскага ваяводства. З 1517 года да пачатку XIX ст. належала Осцікам, Сангушкам, Мялешкам, Сапегам, Флемінгам, Чартарыйскім. З 11 мая 1569 года мястэчка перайшло да Льва Сангушкі-Кашырскага. Станам на 1597 год—79 двароў, 2 вуліцы, 27 корчмаў, шынок, царква, касцёл (з 1526).

З 1611 года Косавам валодалі Сапегі. У 1626 паводле фундацыі Льва Сапегі тут збудавалі новы касцёл. У другой пал. 18 ст. мястэчка перайшло да Пуслоўскіх, якія збудавалі ў ім суконную фабрыку, цагельню, гуту і бровар.

Сядзіба Касцюшкаў, 19 ст.

У 1795 годзе ў выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай Косаў апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Слонімскім павеце Слонімскай, з 1797 Літоўскай, з 1801 у Гродзенскай губерні. У 18251855 у мястэчку працавала суконная мануфактура. У 1838 годзе за 1,5 км ад Косава ва ўрочышчы Мерачоўшчына граф Вандалін Пуслоўскі збудаваў тут палац і дэндралагічны парк. Станам на 1845 у Косаве існавала фабрыка дываноў і іншыя прадпрыемствы, на якіх налічвалася каля 200 рабочых. У 1850-я працавала вінакурнае прадпрыемства. У 1861 мястэчка зрабілася цэнтрам воласці. У часы нацыянальна-вызваленчага паўстання (18631864) пад Косавым адбыўся бой паміж паўстанцамі і расійскімі карнымі войскамі. У 1865 адкрылася народнае вучылішча. У 1867 пачаў працаваць млын (у 1881 абсталяваны паравым рухавіком). У 1868 у мястэчку збудавалі мураваную царкву Святога Антонія, у 1878 — Траецкі касцёл. Паводле вынікаў перапісу 1897 года — 431 будынкі, 2 царквы, касцёл, капліца, народнае вучылішча, суконныя фабрыкі, гарбарня, пошта, 58 крамаў, рэгулярна праводзілася па 8 кірмашоў. 1516 кастрычніка 1900 у Косаве адбыліся хваляванні навабранцаў (каля 900 чал.) у часе перастрэлкі з паліцыяй некалькі чалавек застрэленыя.

У часы Першай сусветнай вайны ў 1915 мястэчка занялі нямецкія войскі; да восені 1918 непадалёк стаяў фронт. Ад чыгуначнай станцыі Косаў-Палескі немцы правялі вузкакалейныя чыгункі ў лясныя масівы Гуліна і Міхаліна Ружанскай пушчы. Разрабаваны палац, загінулі сад і аранжарэя[6].

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Косаў апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе атрымаў статус горад і стаў цэнтрам павета. За польскім часам тут меўся міравы суд, паліцэйская камендатура. З 1922 дзейнічаў шпіталь на 930 ложкаў, у 1923 адкрыўся лесапільны завод «Тартак». 3 лютага 1927 у Косаве адбылася дэманстрацыя рабочых, арганізаваная падпольным райкамам Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі; паліцыя расстраляла дэманстрацыю, гэты дзень увайшоў у беларускую гісторыю пад назвай Косаўскага расстрэла. У 1930-я ў месце дзейнічала электрастанцыя магутнасцю 100 кВт.

У 1939 Косаў увайшоў у БССР, дзе ў 1940 стаў цэнтрам раёна. У Вялікую Айчынную вайну з 25 чэрвеня 1941 да 12 ліпеня 1944 горада знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. У 1942 у Косаве існавала гета; у часе аперацыі партызанаў усе іўдзеі былі вызвалены і схаваліся ў лясы, але ў выніку нямецкай агітацыі, якая абяцала ім спакойнае жыццё ў гета, частка іўдзеяў вярнуліся з лясоў, адразу ж усіх іх расстралялі. У Косаве і раёне акупанты знішчылі 3112 чалавек, дзейнічала раённая антыфашысцкая арганізацыя.

З 20 верасня 1947 года ў складзе Івацэвіцкага раёна

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • XIX стагоддзе: 1830 — 578 муж., з іх шляхты 7, духоўнага саслоўя 2, мяшчан-іўдзеяў 408, мяшчан-хрысціян і сялян 150, жабракоў 2[7]; 1833 — 741 чал.; 1860 — 538 чал.; 1867 — 1 276 чал.; 1878 — 2 030 чал., у тым ліку 1 279 іўдзеяў.[8]; 1897 — 4 143 чал.
  • XX стагоддзе: 1905 — 5 067 чал.; 1921 — 2 433 чал.; 1938 — 3 708 чал.; 1959 — 2,6 тыс. чал.; 1991 — 2,8 тыс. чал.[9]; 1997 — 2 675 чал.[10]
  • XXI стагоддзе: 2002 — 2,5 тыс. чал.; 2006 — 2,4 тыс. чал.; 2008 — 2,3 тыс. чал.; 2009 — 2 029 чал. (перапіс)[11]; 2010 — 2 тыс. чал.[12]; 2015 — 1 905 чал.[13]; 2016 — 1 850 чал.[14]; 2017 — 1 844 чал.[3]

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Прадпрыемствы дрэваапрацоўчай, харчовай прамысловасці, камбінат бытавога абслугоўвання насельніцтва.

  • ААТ «Косаўскае мэблевае вытворчае аб’яднанне»

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

У Косаве працуюць сярэдняя і музычная школы, дашкольная ўстанова.

Медыцына[правіць | правіць зыходнік]

Медыцынскія паслугі надае бальніца.

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Дзейнічаюць дом культуры, бібліятэка.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

тэрыторыі рымска-каталіцкіх могілак на паўднёва-ўсходняй ускраіне горада — Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр [1]шыфр

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

  • Сядзіба Сапегаў (18—19 стагоддзі)

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  3. 3,0 3,1 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  4. Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 178.
  5. Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область, под ред. Марцелова С. В. — Минск: Белорусская Советская Энциклопедия, 1990. С. 208.
  6. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006.
  7. Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 414.
  8. Kossów // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IV: Kęs — Kutno. — Warszawa, 1883. S. 473.
  9. Коссово // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
  10. Косава // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — 432 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 241.
  11. Перепись населения — 2009. Брестская область (руск.)  Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  12. Дзяржкартгеацэнтр
  13. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2015 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2014 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (31 сакавіка 2015). Праверана 3 красавіка 2017.
  14. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]