Свята-Георгіеўская царква (Купіск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Свята-Георгіеўская царква
53°44′23″ пн. ш. 26°08′53″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Купіск
Канфесія Праваслаўе
Епархія Навагрудская
Благачынне Навагрудскае
Дата пабудовы ХХ стагоддзе
Стан дзейнічае
Map

Свята-Георгіеўская царква — драўляны праваслаўны храм у в. Купіск Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1594 годзе Адам Храптовіч ахвяраваў сродкі на будаўніцтва ў Купіску на могілках Свята-Георгіеўскай царквы. Па пісьмовых звестках вядома, што ў 1680, 1798 гадах гэтая царква адносілася да Сенненскай уніяцкай парафіі. У 1864 годзе яна адносілася да Сенненскага праваслаўнага прыходу царквы Святой Троіцы.

У 1991 годзе будынак, узведзены ў другой палове XX стагоддзя, быў адрамантаваны. У 2001 годзе зарэгістраваны прыход. У цяперашні час царква дзейнічае[1][2][3].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]