Купіск

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Купіск
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 115 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1597
Паштовыя індэксы
231425
Аўтамабільны код
4
СААТА
4243859036
Купіск на карце Беларусі ±
Купіск (Беларусь)
Купіск
Купіск (Гродзенская вобласць)
Купіск

Ку́піск[1] (трансліт.: Kupisk, руск.: Куписк) — вёска ў Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Любчанскага сельсавета. Купіск стаіць на беразе Нёмана. Вясковая вуліца цягнецца ўздоўж ракі прыкладна на 4 км.

Сведчанні мясцовых старажылаў пераказаў у сваёй кнізе «Быў у пана верабейка гаварушчы…» Зміцер Бартосік.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Падчас Першай сусветнай вайны тут тры гады, ад восені 1915, стаяў фронт. З’явіліся нямецкія доты, склады. У міжваеннай Польшчы ўсе гэтыя абарончыя збудаванні захоўвалі.

У колішніх складах да наступнай нямецкай акупацыі была крама. Партызаны прыехалі і спалілі яе. Нямецкія ўлады адрамантавалі будынак і зрабілі ў ім камендатуру. Тут размяшчаўся гарнізон мясцовай самааховы.

Напярэдадні аперацыі «Баграціён» сюды падышоў партызанскі атрад «Кастрычнік», які базаваўся ў Ліпічанскай пушчы. Ноччу на 16 ліпеня 1944 года, пасля таго як мясцовы гарнізон адмовіўся здацца, пачаўся штурм. Камендатура была абнесеная радамі дроту. Партызаны зайшлі з адваротнага боку і ўзарвалі сцяну, далі па амбразурах, закідалі ўсіх гранатамі. Камендант застрэліўся. Частку забілі, а частку забралі. Рукі пазакручвалі калючым дротам, калолі штыкамі і нажамі. Некаторыя з палонных, калі дайшлі да павароту ракі, самі пакідаліся ў Нёман. А астатніх завялі ў лес і павесілі.

У баі загінуў камсамолец-партызан Міхаіл Белуш. Паводле савецкай афіцыйнай версіі, становішча партызан ускладнялася тым, што на іх шляху быў варожы дзот, з двух амбразур якога білі кулямёты. Міхаіл Белуш са звязкай гранат прарваўся на перадавую і змог абясшкодзіць адну амбразуру, аднак другая працягвала страляць. Тады Міхаіл накрыў сваім целам амбразуру[2], дазволіўшы свайму атраду прарвацца на пазіцыі ворага.

Паводле сведчанняў мясцовага старажыла Віктара Карабача, якія пераказаў Зміцер Бартосік, Міхаіла Белуша і яго таварыша забіў з аўтамата паліцай. Існуе таксама версія, што закрыў грудзьмі амбразуру Мікалай Кадура, пахаваны затым на мясцовых могілках, а Белуша прызначылі героем таму, што быў камсамольцам[3].

Уся вёска была спаленая партызанамі яшчэ да прыходу рэгулярных частак Чырвонай арміі.

У савецкі час па Нёмне сплаўлялі лес, і тут працавалі плытагоны. Дзейнічалі школа і Дом культуры. У 1940—1960 гадах цэнтр Купіскага сельсавета.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Ку́пісак, Ку́піцак
  2. СОВЕРШИТЬ НЕВОЗМОЖНОЕ: О известных и неизвестных героях Великой Отечественной(недаступная спасылка). Издательский дом «Первое сентября». Архівавана з першакрыніцы 14 сакавіка 2012. Праверана 25 ліпеня 2010.
  3. З. Бартосік. Быў у пана верабейка гаварушчы… — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2016. — С. 193—198

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]