Свята-Духаўская царква (Кодзень)
Праваслаўны храм | |
Святадухаўская царква | |
---|---|
![]() | |
51°54′41″ пн. ш. 23°36′40″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | Праваслаўе, цяпер каталіцтва |
Благачынне | Q2682745? |
Тып будынка | абарончы храм |
Архітэктурны стыль | цагляная готыка |
Заснавальнік | Іван і Павел Сапега |
Дата заснавання | 1513 |
Будаўніцтва | 1513—1520 гады |
Статус |
![]() |
Матэрыял | цэгла |
![]() |
Святадухаўская царква — помнік абарончага дойлідства XVI ст. у стылі цаглянай готыкі ў в. Кодзень (цяпер Бяльскі павет Люблінскага ваяводства, Польшча).
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/50/Matka-boza-kodenska.jpg/150px-Matka-boza-kodenska.jpg)
Царква Святога Духа ў 1513—1520 змуравана разам з замкам па фундацыі Івана Сапегі і яго сына Паўла, ваяводы новагародскага. З’яўлялася дворскай капліцай роду Сапегаў да XIX стагоддзя. На працягу многіх гадоў у гэтай царкве захоўваўся цудатворны абраз Маці Божай Кодзеньскай, які, паводле падання, быў выкрадзены Мікалаем Сапегам у Рыме ў 1630 годзе.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c6/Sapiehi._%D0%A1%D0%B0%D0%BF%D0%B5%D0%B3%D1%96_%28J._%C5%81oski%2C_1855%29.jpg/150px-Sapiehi._%D0%A1%D0%B0%D0%BF%D0%B5%D0%B3%D1%96_%28J._%C5%81oski%2C_1855%29.jpg)
У пачатку XVII ст. перайшла да ўніятаў. У 1709 г. для «пашырэння хвалы Сапежынскага Дому» канцлерам літоўскім Янам Фрыдэрыкам Сапегам быў замоўлены збор партрэтаў прадстаўнікоў роду, які складаўся з 79 партрэтаў размешчаных у 9 шэрагаў. У 1817 — зачынена з прычыны дрэннага тэхнічнага стану[2].
Пасля студзеньскага паўстання, у 1875 годзе, кодзенскі касцёл, дзе знаходзілася партрэтная галерэя, быў зачынены расійскімі ўладамі і перароблены на царкву, а партрэты перавезены ў замак Леана Сапегі ў Красічыне[2].
У міжваенны перыяд пасля рамонту замкавая Святадухаўская царква часова служыла ў якасці парафіяльнай святыні адноўленай каталіцкай славяна-візантыйскага абраду (уніяцкай) парафіі Св. Міхаіла Арханёла.
Пасля 1945 з’яўляецца філіяльным храмам рымска-каталіцкай парафіі Св. Ганны ў Кодзені. У 1960-я гг. грунтоўна адрэстаўравана.
Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/8a/Koden-dawna-cerkiew-zamkowa.jpg/220px-Koden-dawna-cerkiew-zamkowa.jpg)
Храм уяўляе сабой лаканічны кампактны прамавугольны аб'ём (28,4×17 м), накрыты высокім двухскатных дахам, і з якога моцна выдаецца апсіда. Да яе паўночнай сцяны прымыкае рызніца, якая пасля прыстасавання царквы пад касцёл выконвае функцыю сакрысціі. Унутраная прастора збудавання падзелена чатырма крыжападобнымі ў плане слупамі на тры нефы, перакрытыя сеткападабным скляпеннем з нервюрамі. У сваёй архітэктоніцы Святадухаўская царква амаль цалкам паўтарае касцёл у Ішкалдзі, але ў адрозненне ад яго мае паўкруглую апсіду замест гранёнай, а круглая вежачка з вітымі ўсходамі прымыкае не ў паўночна-ўсходнім, а ў паўночна-заходнім вуглу каталікона.
Пабудавана з цэглы ў тэхніцы гатычнай муроўкі на вапнава-пясчаным рошчыне. На сценах царквы перапаленай цэглай выкладзены ромбападобны арнамент.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/12/Koden-dawna-cerkiew-zamkowa-portal.jpg/180px-Koden-dawna-cerkiew-zamkowa-portal.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/ab/Koden-dawna-cerkiew-zamkowa-wnetrze.jpg/220px-Koden-dawna-cerkiew-zamkowa-wnetrze.jpg)
Уваход уяўляе паўцыркульную арку, акцэнтаваную рэнесанснай акаймоўкай. Сцены знадворку ўмацаваны контрфорсамі, якія на галоўным заходнім фасадзе дасягаюць франтона. Толькі паўднёвая сцяна прарэзана паўцыркульнымі аконнымі праёмамі, што таксама ўласціва для касцёлаў у Ішкалдзі і Гнезне. Франтон аздоблены атынкаванымі і пабеленымі спаранымі нішамі. Маляўнічнасць фасада ўзмацняецца паліхромнымі ўстаўкамі з выявамі святых. У пазнейшы час на скатах франтона былі надбудаванымі фігурныя слупкі.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Кушнярэвіч Аляксандр Мікалаевіч. «Культавае дойлідства Беларусі XIII—XVI стст.» Мінск, «Навука і тэхніка», 1993 г. ISBN 5-343-01403-8.
- Габрусь Т. В. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока / Т. В. Габрусь. — Мн.: Ураджай, 2001.— 287 с.: іл. ISBN 985-04-0499-X.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Духаўская царква (Кодзень)