Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Сухопаль)
Праваслаўны храм | |
Свята-Крыжаўзвіжанская царква | |
---|---|
52°39′27,9″ пн. ш. 24°10′20,8″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Аграгарадок | Сухопаль |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Брэсцкая і Кобрынская |
Архітэктурны стыль | псеўдарускі стыль |
Дата пабудовы | 1903 год |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000652 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Свята-Крыжаўзвіжанская царква — праваслаўная царква ў аграгарадку Сухопаль Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці, збудаваная ў 1903 годзе. Помнік архітэктуры псеўдарускага стылю, ахоўваецца дзяржавай.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. Царква збудаваная з цэглы на месцы старой драўлянай царквы, якая была заснавана меркавана ў канцы XVII стагоддзя[1]. Двойчы драўляны будынак згараў, а сучасны збудаваны з цэглы і асвечаны 26 кастрычніка 1903.
Храм дзейнічаў бесперапынна і за савецкім часам.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Храм чатырохчасткавай падоўжна-восевай кампазіцыі, створанай двух’яруснай званіцай над папярочным прытворам, прамавугольнай у плане трапезнай, кубападобнай малітоўнай залай, пяціграннай апсідай з бакавымі рызніцамі. У сілуэце дамінуюць цыбулепадобныя галоўкі гранёнага шатра званіцы (2 васьмерыкі над прамавугольным прытворам) і васьміграннага барабана над чатырохсхільным пакатым дахам асноўнага аб’ёму. Галоўны і бакавыя ўваходы ў выглядзе прытвораў пад двухсхільнымі дахамі аформлены вуглавымі лапаткамі, зубчастымі карнізамі, прамавугольнымі панэлямі. Лучковыя аконныя праёмы (у 2 ярусы ў асноўным аб’ёме) дэкарыраваны плоскімі ліштвамі. Аб’ёмы апяразаны прафіляванымі карнізамі, зубчастымі фрызамі, вуглавымі лапаткамі, слаістымі ў прасценках бакавых фасадаў асноўнага аб’ёму.
Інтэр’ер
[правіць | правіць зыходнік]Прастора трапезнай адкрыта ў малітоўную залу шырокім арачным прасветам. Апсіда вылучана драўляным іканастасам. Абраз 19 ст. «Спас Пантакратар».
Зноскі
- ↑ д. Сухополь. Храм в честь Воздвижения Креста Господня, 1903 (руск.)(недаступная спасылка). Праваслаўе.By (28 верасня 2013). Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2013. Праверана 31 мая 2014.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Сухопаль)
- Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Сухопаль) на сайце Radzima.org
- Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Сухопаль) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Праваслаўе.by Архівавана 4 красавіка 2013. (руск.)
- Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Сухопаль) на сайце «Архіварта»
- 2023 г. — 120 гадоў з часу пабудовы Крыжаўзвіжанскай царквы ў в. Сухопаль (Пружанскі р-н; 1903), помніка архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю // Краязнаўства Берасцейшчыны