Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Вялікая Лысіца)
| Славутасць | |
| Свята-Крыжаўзвіжанская царква | |
|---|---|
| Свята-Крыжаўзвіжанская царква | |
| 53°18′25″ пн. ш. 26°27′07″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Вёска | Вялікая Лысіца |
| Канфесія | БПЦ |
| Епархія | Слуцкая епархія |
| Дата пабудовы | 1915 год |
| Статус |
|
Свята-Крыжаўзвіжанская царква — праваслаўны храм у вёсцы Вялікая Лысіца Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пабудавана ў 1915 годзе на месцы старадаўняга драўлянага храма. Адкрыта ў 1990-х гадах.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Помнік архітэктуры неарускага стылю. Кананічную чатырохчасткавую кампазіцыю фарміруюць прытвор-званіца, трапезная, кубападобная малітоўная зала, прамавугольная ў плане апсіда. Асноўная архітэктурная тэма — арачныя аконныя праёмы ў разнастайных спалучэннях ад аднаго да трох. У сілуэце пануюць шацёр чацверыковай званіцы і самкнуты паўсферычны купал малітоўнай залы на васьмігранным нізкім барабане, завершаны цыбулепадобнай галоўкай. Уваходы вырашаны арачным рундуком на калонах-дыньках. Каларыстычную палітру складае высокаякасная чырвонацагляная муроўка сцен і паліхромная цокальная частка, выкладзена з бутавых квадраў.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. - Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. - 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Вялікая Лысіца)- Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Вялікая Лысіца) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Вялікая Лысіца) на сайце «Архіварта»
