Свята-Кірыла-Мяфодзіяўская царква (Урэчча)
Выгляд
Славутасць | |
Свята-Кірыла-Мяфодзіяўская царква | |
---|---|
52°56′54″ пн. ш. 27°53′11″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Гарадскі пасёлак | Урэчча |
Канфесія | БПЦ |
Епархія | Слуцкая епархія |
Будаўніцтва | 2000 |
Свята-Кірыла-Мяфодзіяўская царква — драўляны праваслаўны храм у гарадскім пасёлку Урэчча Любанскага раёна Мінскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры пасёлка.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пабудавана і асвячона ў 2000 годзе[1].
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Пабудавана з дрэва. Вырашана ў традыцыях драўлянага дойлідства Рускай поўначы XVII стагоддзя. Да цэнтральнага кубападобнага 2-яруснага зруба, завершанага 8-гранным шатровым светлавым барабанам з цыбулепадобнай галоўкай, з фасада далучаны 2-слуповы ганак, па баках прытвора пад какошнікавымі пакрыццямі. Зрубныя сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў разных ліштвах[2].
Зноскі
- ↑ Свята-Кірыла-Мяфодзіяўская царква (Урэчча) Архівавана 23 кастрычніка 2019.
- ↑ Кірыла-Мяфодзіяўская царква Архівавана 31 снежня 2022.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Свята-Кірыла-Мяфодзіяўская царква (Урэчча) на сайце Глобус Беларусі (руск.)