Свята-Мікалаеўская царква (Вялікая Бераставіца)
Выгляд
(Пасля перасылкі з Свята-Мікалаеўская царква, Вялікая Бераставіца)
| Праваслаўны храм | |
| Свята-Мікалаеўская царква | |
|---|---|
| | |
| 53°11′21″ пн. ш. 24°01′04″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Гарадскі пасёлак | Вялікая Бераставіца |
| Канфесія | Праваслаўе |
| Епархія | Гродзенская і Ваўкавыская |
| Благачынне | Бераставіцкае |
| Архітэктурны стыль | рэтраспектыўна-рускі |
| Архітэктар | Якаў Марцінавіч Фардон |
| Дата пабудовы | 1867 год |
| Матэрыял | цэгла |
| Стан | дзейнічае |
Свята-Мікалаеўская царква — мураваны праваслаўны храм у г.п. Вялікая Бераставіца Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца на вул. Камсамольскай.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пабудавана ў 1867(8) годзе з цэглы на месцы струхлелай драўлянай, званіцы — у 1882 годзе. Праект складзены ў 1858 годзе архітэктарам Я. М. Фардонам[1][2]. Адкрыта ў 1988—1990 гадах.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Цэнтрычны крыжовы ў плане аб’ём, сяродкрыжжа якога завершана двух’ярусным чатырохгранным светлавым барабанам з цыбулепадобным купалам. Фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі ў кілепадобных ліштвах, апяразаны прафіляванымі карнізамі і вуглавымі лапаткамі.
Зноскі
- ↑ НГАБ у г. Гродна, ф. 8, воп. 1, спр. 324, арк 7; спр. 1233, арк 50, 96.
- ↑ Кулагин А. Н. Гродненские зодчие XIX — начала XX веков (новые архивные изыскания). // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Выпуск 24. — Мінск, «Права і эканоміка». — 2018. — С. 78—79
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Мікалаеўская царква (Вялікая Бераставіца)- Свята-Мікалаеўская царква (Вялікая Бераставіца) на сайце Radzima.org
- Свята-Мікалаеўская царква (Вялікая Бераставіца) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
