Свята-Мікалаеўская царква (Палонка)
Праваслаўны храм | |
Свята-Мікалаеўская царква | |
---|---|
53°08′50″ пн. ш. 25°42′45″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Палонка |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Пінская і Лунінецкая |
Благачынне | Баранавіцкая |
Будаўніцтва | 1880-я — 1937 |
Стан | дзейнічае |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм, пабудаваны ў цэнтры вёскі Палонка Баранавіцкага раёна ў пачатку ХХ стагоддзя. Да гэтага часу ў вёсцы мелася драўляная 7 класа Параскевінская царква, пабудаваная на падмурку дамініканскага кляштара (да 1830 г. тут знаходзіўся каталіцкі кляштар дамініканцаў). У 1895 г. прыхаджане набылі 10-пудовы звон.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Кампазіцыя храма мае сіметрычна-восевую аб'ёмна-прасторавую будову. Да квадратнага ў плане асноўнага сасновага зруба далучаюцца: з усходу — пяцігранная апсіда з 2 бакавымі рызніцамі, з захаду — прытвор з трох'яруснай (васьмярык на двух чацверыках) званіцай з шатровым верхам над ім. Пакаты чатырохсхільны дах асноўнага зруба завершаны васьмігранным светлавым барабанам з гранёнай цыбулепадобнай галоўкай на невысокім шатры. Падобныя 4 галоўкі ўстаноўлены па вуглах зруба. Фасады расчлянёны высокімі прамавугольнымі аконнымі праёмамі.
Інтэр'ер
[правіць | правіць зыходнік]Інтэр'ер храма асвечаны высокімі прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах і арачнымі вокнамі светлавога барабана. Апсіду вылучае драўляны іканастас позняй работы. Абраз 18 ст. «Маці Божая Апека».
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка горада Баранавічы і Баранавіцкага раёна // Г. К. Кісялёў (галоўны рэдактар), Р. Б. Венцэль, М. К. Дзёмін і інш. (рэдкал.), М. І. Бернат (укладальнік). — Мн.: БЕЛТА, 2000. — 736 с.: іл. — ISBN 985-6302-28-5. — С. 646.
- Историко-статистическое описание Минской епархии, составленное ректором Минской духовной семинарии Архимандритом Николаем, Санкт-Петербург, 1864, Новогрудский уезд, стар. 202—213.
- Описание церквей и приходов Минской епархии, Минск, 1879.
- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; маст.: З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Свята-Мікалаеўская царква (Палонка) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Свята-Мікалаеўская царква (Палонка) на сайце Radzima.org
- Свята-Мікалаеўская царква (Палонка) на сайце Глобус Беларусі (руск.)