Свята-Мікалаеўская царква (Лаша)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Свята-Мікалаеўская царква
53°28′26″ пн. ш. 23°58′44″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Лаша
Канфесія БПЦ
Епархія Гродзенская і Ваўкавыская епархія
Дата пабудовы 1862 год
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у в. Лаша Гродзенскага раёна. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пабудавана ў 1862 годзе на бутавым цокалі былога прыходскага храма з дрэва разабранага свіслацкага францысканскага касцёла. Абнесена бутавай агароджай з двух’яруснай брамай-званіцай без вызначанай архітэктурна-стылёвай трактоўкі.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Да сярэдзіны XIX стагоддзя антычная класіка ў праваслаўным царкоўным будаўніцтве саступіла месца рэтраспектыўна-рускаму стылю, таму ад пачатковага праекта будынка, складзенага павятовым камотнікам Станкевічам у чэрвені 1853 годзе ў стылі класіцызму, з калонным порцікам і строгім рытмам праёмаў, засталася толькі яго прасторавая аснова: прамавугольны ў плане аб’ём, накрыты двухсхільным дахам з вальмай над алтарнай часткай, якая завершана шлемападобнай галоўкай. Порцік, які планаваўся з боку галоўнага фасада, заменены амаль квадратнай у плане двух’яруснай званіцай, завершанай чатырохгранным шатром з цыбулепадобнай галоўкай. Захаваліся асобныя элементы класіцызму: высокія прамавугольныя аконныя праёмы, дэкарыраваныя фігурнымі сандрыкамі, вуглы, умацаваныя пілястрамі, арнаментальная разьба ў дэкоры франтона.

Інтэр’ер[правіць | правіць зыходнік]

У інтэр'еры 8 драўляных калон дзеляць аб’ём храма на 3 плоскаперакрытыя нефы, цэнтральны з якіх працягнуты ў аднапрастольную алтарную частку, адгароджаную ад малітоўнай залы іканастасам. Хоры аддзелены балюстрадай.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.