Свята-Мікалаеўская царква (Лебяда)
Славутасць | |
Свята-Мікалаеўская царква | |
---|---|
53°43′48″ пн. ш. 25°01′15″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Лідская епархія |
Стан | Дзеючы |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у в. Лебяда Лідскі раён Гродзенскай вобласці.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пабудавана каля 1870(99?) г. з цэглы. Была прыпісной да Ражджаства-Багародзіцкай царквы ў в. Голдава.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Помнік архітэктуры сінадальнага накірунку рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашана па кананічнай чатырохчасткавай падоўжна-восевай кампазіцыі: прытвор-званіца, трапезная, кубападобная малітоўная зала, паўкруглая апсіда. Шацёр васьмерыковага яруса званіцы завершаны макаўкай, шатровы дах малітоўнай залы — цыбулепадобнай галоўкай. Фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі з руставанымі броўкамі, 3 уваходы аформлены кілепадобнымі парталамі.
Інтэр’ер
[правіць | правіць зыходнік]У інтэр'еры апсіда і прытвор адкрыты ў малітоўную залу шырокімі арачнымі прасветамі, апсіда вылучана драўляным чатырох’ярусным іканастасам.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
- Лаўрэш Леанід. Прыход у Лебядзе // Лідскі Летапісец. 2020. № 2(90). С. 31–45. // на pawet.net
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Мікалаеўская царква (Лебяда)
- Свята-Мікалаеўская царква (Лебяда) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Свята-Мікалаеўская царква (Лебяда) на сайце Radzima.org
- Парафіяне Лебёдскай грэка-каталіцкай цэрквы, 1829 г. // на pawet.net