Голдава
Аграгарадок
Голдава
| ||||||||||||||||||||
Го́лдава[1] (трансліт.: Holdava, руск.: Голдово) — аграгарадок у Лідскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Ходараўскага сельсавета.
Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Знаходзіцца за 32 км у напрамку на паўднёвы захад ад горада Ліда, за 110 км ад Гродна, за 6 км ад чыгуначнага прыпыначнага пункта Курган[2].
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Голдава згадваецца ў пачатку XV стагоддзя. Набыло статус мястэчка ў пачатку XVII стагоддзя. Належала да Лідскага павета Вялікага Княства Літоўскага, у складзе Рэчы Паспалітай; мелася праваслаўная царква, праходзіў штотыднёвы гандаль і штогадовыя кірмашы.
Міхал Шымялевіч пісаў, што старая дарога з Ліды, якая праходзіла міма Ольжава на Белагруду, далей бегла цераз Дзітву на Парачаны, Голдава і Жалудок, была вядома пад назвай Зэльвенскага гасцінца.
З 1795 года ў складзе Расійскай імперыі. У 1915 годзе акупавана Германіяй, з 1921 года ў складзе Польшчы, з 1939 года — у БССР. З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нямецка-фашысцкай акупацыяй.
Да 2013 года Голдава было цэнтрам Голдаўскага сельсавета[3].
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
- 1996 год — 458 жыхароў, 165 двароў[2].
Славутасці[правіць | правіць зыходнік]
Свята-Раства-Багародзіцкая царква (1795)[2].
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ а б в БелЭн 1997.
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 18.10.2013 № 259 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Лидского района Гродненской области (руск.)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Го́лдава // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 323. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).