Свята-Мікалаеўская царква (Малькавічы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Свята-Мікалаеўская царква
52°32′08″ пн. ш. 26°36′01″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Аграгарадок Малькавічы
Канфесія Праваслаўе
Епархія Пінская і Лунінецкая епархія
Архітэктурны стыль народнае дойлідства
Будаўніцтва 19921994 гады
Стан дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Свята-Мікалаеўская царква — драўляны праваслаўны храм у аграгарадку Малькавічах Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца каля могілак.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першыя звесткі аб праваслаўным храме ў Малькавічах датуюцца 1865 годам.

Сучасная царква ў Малькавічах у імя свяціцеля Мікалая Цудатворца пабудавана ў 1992—1994 гадах.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Пабудавана з дрэва. Твор народнага дойлідства. Вырашана крыжовым у плане аб’ёмам пад вальмавымі дахамі, завершанымі ў сяродкрыжжы, над 5-граннымі прыдзеламі і апсідай цыбулепадобнымі галоўкамі. Аналагічна завершана надбудаваная над фасадам 4-гранная званіца. Уваход вырашаны праз нізкі прытвор пад 2-схільным дахам. Гарызантальна ашаляваныя фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі.

У пачатку XXI стагоддзя абкладзена цэглай[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]