Свята-Мікалаеўская царква (Рымкі)
Праваслаўны храм | |
Свята-Мікалаеўская царква | |
---|---|
53°29′05″ пн. ш. 24°53′01″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Рымкі |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Гродзенская і Ваўкавыская |
Благачынне | Шчучынскае |
Дата пабудовы | XIX стагоддзе |
Стан | дзейнічае |
Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у в. Рымкі Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]На паўднёвай ускраіне вёскі. Пабудавана ў канцы XIX стагоддзя з цэглы і бутавага каменю. Акаймавана бутавай агароджай з арачнай брамай.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Помнік архітэктуры сінадальнага накірунку рэтраспектыўна-рускага стылю. Пабудавана па канону чатырохчасткавага храма. Падоўжна-восевую кампазіцыю складаюць трох’ярусная (васьмярык на 2 чацверыках) званіца, нізкая і кароткая трапезная, кубападобная малітоўная зала, апсіда. Шацёр званіцы і чатырохсхільны дах малітоўнай залы завершаны адпаведна макаўкай і цыбулепадобнай галоўкай на васьмігранным барабане. На паліхромным фоне бутавай муроўкі вылучана атынкаваныя элементы архітэктурнага дэкору: вуглавыя лапаткі, аркатурныя фрызы, прафіляваныя ліштвы лучковых аконных і прамавугольнага ўваходнага праёмаў, кілепадобныя франтоны.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Свята-Мікалаеўская царква (Рымкі) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Мікалаеўская царква (Рымкі) на сайце «Архіварта»