Свята-Міхайлаўская царква (Восаўцы)
Праваслаўны храм | |
Свята-Міхайлаўская царква | |
---|---|
52°04′43,44″ пн. ш. 25°16′09,64″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Восаўцы |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Брэсцкая |
Архітэктар | невядомы |
Будаўніцтва | 1780 |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000213 |
Стан | дзейнічае |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Свята-Міхайлаўская царква — праваслаўны храм у імя святого архангела Міхаіла ў в. Восаўцы Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Пабудавана ў 1780 годзе з дрэва на ўсходняй ускраіне вёскі. Каля царквы пастаўлена 2-ярусная чацверыковая шатровая званіца-брама.
Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння.
Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]
Помнік народнага дойлідства. Кампазіцыя будынка складаецца з 3 прамавугольных зрубаў прытвора, малітоўнай залы і апсіды, якія накрыты агульным дахам з хвалямі і трохвугольнымі застрэшкамі ў месцы іх злучэння. Над галоўным фасадам вільчык даху завершаны 8-гранным светлавым барабанам з купалам. Вертыкальна ашаляваныя сцены прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі. У малітоўную залу выступае вузкая галерэя хораў з парапетам цяслярскай работы.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Свята-Міхайлаўская царква (Восаўцы) на сайце Radzima.org
- Свята-Міхайлаўская царква (Восаўцы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Міхайлаўская царква (Восаўцы) на сайце «Архіварта»
- Храмы паводле алфавіта
- З’явіліся ў 1780 годзе
- Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь
- Восаўцы (Драгічынскі раён)
- Помнікі беларускага народнага дойлідства
- Храмы Святога Міхаіла
- Праваслаўныя храмы Драгічынскага раёна
- Драўляныя цэрквы Беларусі
- Колішнія ўніяцкія храмы Брэсцкай вобласці
- 1780 год у Беларусі
- Храмы Брэсцкай і Кобрынскай епархіі