Свята-Міхайлаўская царква (Рамель)
| Праваслаўны храм | |
| Свята-Міхайлаўская царква | |
|---|---|
| Царква ў 1929 годзе | |
| 52°02′36,85″ пн. ш. 27°20′16,97″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Вёска | Рамель |
| Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
| Епархія | Брэсцкая |
| Архітэктар | невядомы |
| Статус |
|
| Стан | дзейнічае |
Рамельская Міхайлаўская царква — помнік драўлянага дойлідства ў вёсцы Рамель Столінскага раёна Брэсцкай вобласці.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]
Пабудавана ў XVIII стагоддзі. У 1905 годзе з захаду да царквы далучана трох'ярусная званіца, завершаная шатровым дахам з галоўкай. У яе ніжнім ярусе хоры на 2 слупах.
У 1989 годзе царква аддадзена веруючым. Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Царква 2-зрубная, складаецца з амаль квадратнага ў плане асноўнага і пяціграннага алтарнага зрубаў, накрытых агульным вальмавым дахам. Вільчык даху з боку галоўнага фасада прарэзаны глухім барабанам з галоўкай. Сцены вертыкальна ашаляваны дошкамі з нашчыльнікамі і завершаны простым карнізам з зубчастым падзорам. Інтэр'ер зальны з плоскай бэлечнай столлю.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- «Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік», Мінск 1993, стар. 413—414
- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]| Свята-Міхайлаўская царква (Рамель) на Вікісховішчы |
- Свята-Міхайлаўская царква (Рамель) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Свята-Міхайлаўская царква (Рамель) на сайце Radzima.org
- Свята-Міхайлаўская царква (Рамель) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Міхайлаўская царква (Рамель) на сайце «Архіварта»
