Падзор (архітэктура)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Падзор пад дахам (Магілёўская вобласць)

Падзор у драўляным дойлідстве — дошка з глухой, скразной або краявой разьбой, якая акаймоўвае навісь даху або страхі ці робіцца пад застрэшкам 2-схільнага даху; элемент дэкору. Выкарыстоўваецца пераважна ў жыллі, некаторых гаспадарчых пабудовах, брамах і варотах, культавых збудаваннях. Найбольш простыя падзоры — дошкі з краявой разьбой у выглядзе зубцоў або хвалі. Ажурная скразная разьба падзораў з выкарыстаннем арнаментальных геаметрычных ці раслінных матываў характэрна для жыллёвага будаўніцтва ўсходняй і паўднёва-ўсходняй Беларусі (жылыя дамы ў Быхаве, Бабруйску, Ветцы, Гомелі і інш.).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]