Свята-Міхайлаўская царква (Аўсямірава)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Праваслаўны храм
Свята-Міхайлаўская царква
51°59′45,52″ пн. ш. 26°28′45,17″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Вёска Аўсямірава
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Брэсцкая
Архітэктар невядомы
Будаўніцтва ???—1780 гады
Стан дзейнічае

Свята-Міхайлаўская царква — праваслаўны храм у імя святого архангела Міхаіла ў в. Аўсямірава Столінскага раёна Брэсцкай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пабудавана на вясковых могілках у 1-й палавіне XIX стагоддзя з дрэва[1]. Прыпісана да царквы ў гонар Раства Прасвятой Багародзіцы ў в. Радчыцк.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Помнік народнага дойлідства. Падоўжна-восевую кампазіцыю складаюць шатровая 2-ярусная 4-гранная званіца-прытвор, кароткі і нізкі бабінец, прамавугольная малітоўная зала, якая пераходзіць у трохгранную апсіду. Канёк вальмавага даху фланкіраваны цыбулепадобнай галоўкай і макаўкай. Гарызантальна ашаляваныя фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў разных ліштвах.

Зноскі

  1. Историко-статистическое описание Минской епархии, составленное ректором Минской духовной семинарии архимандритом Николаем. Спб., 1864.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007.
  • Историко-статистическое описание Минской епархии, составленное ректором Минской

духовной семинарии архимандритом Николаем. Спб., 1864.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]