Свята-Міхайлаўская царква (Варонічы)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Славутасць
Царква ў імя Святога архангела Міхаіла
53°34′56,31″ пн. ш. 27°46′52,57″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Вёска Варонічы
Канфесія грэка-ўніяцкай /праваслаўная
Архітэктурны стыль Твор народнага дойлідства.
Першае згадванне 1716 г.

Царква ў імя Святога архангела Міхаіла — храм у в. Варонічы Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці, у 2011 г. пачата яго аднаўленне. З 2015 года ўваходзіць у 2-ую Пухавіцкую благачынную акругу[1].


Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Храм быў пабудаваны ў 1716 г. як уніяцкі. У 1768 годзе ў ім знаходзіўся цудадзейны абраз Боскай Маткі, што завецца «Варонічскай», у срэбнай рызе з залатой каронай (мясцовыя жыхары і цяпер яшчэ помняць пра гэты абраз). Другі храм быў збудаваны з дрэва ў 1838 г. (паводле другіх крыніц – у 1899 г.).

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі царква была зачынена, будынак паступова разбураўся. У 2011 г. па ініцыятыве нашчадка роду Плышэўскіх (служыўшых у храме ў 18–19 стст.) пачата яго аднаўленне.

Варыянтная форма назвы:

  • Варонічская Свята-Міхайлаўская царква
  • Свята-Міхайлаўская царква
  • Храм Святога архістратыга Міхаіла

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Твор народнага дойлідства.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Памяць. Пухавіцкі раён. — Мінск: Беларусь, 2003. — С. 682—683.
  • Праваслаўныя храмы на Пухавіччыне: Інфармацыйны даведнік. — Мар'іна Горка: Пухавіцкая цэнтральная бібліятэка; аддзел бібліятэчнага маркетынгу. — 2007. — С. 10.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін. — Мінск, 2007.
  • Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін. — Мінск, 2001.
  • Вороничская святыня / Татьяна Дашкевич // Планета — Семья. ― 2014. ― № 5. ― С. 4―9. (Пабудавана ў 1899 г.)
  • http://blagochin.by/istorija-blagochinija/