Свята-Пакроўская царква (Ёдчыцы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Свята-Пакроўская царква
52°59′03,71″ пн. ш. 26°50′59,97″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Ёдчыцы Мінская вобласць
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Слуцкая епархія
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 613Г000200шыфр 613Г000200
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Свята-Пакроўская царква — драўляная праваслаўная царква, пабудаваная ў 1801 г. з дрэва на сродкі прыхаджан[1]. Знаходзіцца ў в. Ёдчыцы Клецкага раёна Мінскай вобласці. Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння, помнік драўлянага дойлідства[2].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Пакроўская царква з боку апсіды

Драўляная царква пабудавана ў 1801 г. ў цэнтры вёскі на штучным насыпе на высокім бутавым фундаменце. У 1856 г. капітальна адрамантавана на сродкі ўладальніка маёнтка князя Радзівіла, рэканструявана ў пачатку 20 ст.

Крыжовая ў плане, трохчасткавай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі: прамавугольны ў плане бабінец са званіцай над ім, купалападобны асноўны аб'ём і апсіда з бакавымі прыбудовамі. Двухярусная шатровая званіца (васьмярык на чацверыку), васьмігранны светлавы барабан асноўнага аб'ёму, вальмавы дах апсіды, двухсхільны ганак галоўнага ўвахода завершаны цыбулепадобнымі галоўкамі на васьмігранных шыйках[2].

Інтэр'ер[правіць | правіць зыходнік]

У інтэр'еры плоская столь і светлавы барабан апіраюцца на сцены з дапамогай скляпеністых ветразяў. Апсіда вылучана шырокім прасветам і невысокім 1-ярусным іканастасам на 7 абразоў.

Зноскі

  1. Свята-Пакроўская царква (Ёдчыцы) на сайце Radzima.org
  2. а б Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінская вобласць. — Мн.: БелСЭ, 1987. — Т. 1. — С. 215. — 284 с. — 8 000 экз.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінская вобласць. — Мн.: БелСЭ, 1987. — Т. 1. — С. 215. — 284 с. — 8 000 экз.
  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]