Свята-Пакроўская царква (Астроўскі)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Праваслаўны храм
Свята-Пакроўская царква
53°03′27,31″ пн. ш. 24°13′43,93″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Пасёлак Астроўскі
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Архітэктурны стыль рэтраспектыўна-рускі стыль
Архітэктар Мікалай Ільіч Ціхвінскі
Будаўніцтва 1860-я1876

Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у гонар Покрыва Багародзіцы ў пас. Астроўскі Свіславіцкага раёна Гродзенскай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пабудавана на паўднёвай ускраіне вёскі ў 1860-я гады з цэглы па праекце Мікалая Ціхвінскага[1]. Адчынена ў 1990-я гг.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Помнік архітэктуры сінадальнага кірунку рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашана па канону чатырохчасткавай падоўжна-восевай кампазіцыі: двух'ярусная (васьмярык на чацверыку) прытвор-званіца, трапезная, кубападобная малітоўная зала, паўкруглая апсіда. У сілуэце пануе шацёр званіцы з макаўкай і цыбулепадобная галоўка на васьмігранным барабане над чатырохсхільным дахам цэнтральнага аб'ёму. Уваход і арачныя аконныя праёмы аформлены кілепадобнымі парталам і ліштвамі, у дэкоры выкарастаны аркатурныя фрызы, шырынкі, вуглавыя лапаткі.

Зноскі

  1. Кулагин А. Н. Гродненские зодчие XIX — начала XX веков (новые архивные изыскания). // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Выпуск 24. — Мінск, «Права і эканоміка». — 2018. — С. 78

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі / А.М. Кулагін, З.Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. - Мн., БелЭн, 2007.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]