Свята-Пакроўская царква (Балотня)
Выгляд
| Праваслаўны храм | |
| Свята-Пакроўская царква | |
|---|---|
| | |
| 53°12′28″ пн. ш. 30°36′24″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Аграгарадок | Балотня |
| Канфесія | Праваслаўе |
| Епархія | Гомельская епархія |
| Тып будынка | царква |
| Будаўніцтва | 1995—2002 гады |
| Стан | дзейнічае |
Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у аграгарадку Балотня Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Паводле архіўных даных першая вядомая царква ў вёсцы была заснавана ў 1889 годзе, архітэктарам якой быў Васіль Васільевіч Сазонаў. У 1937 годзе савецкія ўлады закрылі храм, а ў будынку царквы знаходзіўся клуб. У 1941 годзе царкву пачалі аднаўляць. Пасля вайны будынак выкарыстоўваўся як спортзала і школьны буфет. У 1965 годзе царква была разбурана.
На падмурку разбуранага храма 14 кастрычніка 1995 года па благаславенні архіепіскапа Арыстарха пачалося будаўніцтва новага храма. Да 2002 года набажэнствы здзяйсняліся ў малільным доме. З 2002 года набажэнствы праводзяцца ў новым храме[1].
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Свята-Пакроўская царква (Балотня) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Пакроўская царква (Балотня) на сайце «Архіварта»
