Васіль Васільевіч Сазонаў
Васіль Васільевіч Сазонаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 1850 |
Дата смерці | невядома |
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Васіль Васільевіч Сазонаў (1850 — ?) — інжынер-архітэктар[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1850 годзе[1].
Першапачатковую адукацыю атрымаў у прыватнай гімназіі Келера[1]. Паступіў у Пецярбургскае будаўнічае вучылішча ў 1868 годзе і скончыў курс у 1873 годзе са званнем архітэктарскага памочніка і чынам X класа[1].
У 1877 годзе атрымаў званне інжынер-архітэктара. Пры выпуску прылічыўся да Тэхнічна-будаўнічага камітэту Міністэрства ўнутраных спраў Расійскай імперыі і ў хуткім часе прызначаны гарадскім архітэктарам у Нахічэвані-на-Доне[1]. Дзейнасць В. Сазонава складалася тут, галоўным чынам, у складанні чарцяжоў, праектаў і смет і ў назіранні за пабудовамі. Па скасаванні гэтай пасады, у 1878 годзе, В. Сазонаў зноў прылічыўся да Тэхнічна-будаўнічага камітэту і прызначаны членам камісіі па даследаванні гранітных радовішчаў на астравах Фінскага заліва і Ладажскага возера[1].
У хуткім часе прызначаны малодшым архітэктарам у пскоўскае будаўнічае аддзяленне. Тут В. Сазонаў амаль выключна праводзіў рамонтныя працы ў розных казённых і грамадскіх будынках. У 1883 годзе ён быў прызначаны там жа губернскім архітэктарам і ў тым жа годзе перайшоў на пасаду губернскага архітэктара ў Камянец-Падольскі[1]. Праз некаторы час, у 1884 годзе, прызначаны епархіяльным архітэктарам і з гэтых пор будаўнічая дзейнасць яго засяроджана была галоўным чынам на пабудове цэркваў у паветах Падольскай губерні. У якасці губернскага архітэктара В. Сазонаў ажыццяўляў капітальны рамонт Праскураўскага шасэ і працы па грамадзянскіх збудаваннях[1].
У 1886 годзе пераведзены губернскім архітэктарам у г. Магілёў і пасаду гэту займаў прынамсі да 1892 года[1]. За час з 1887 па 1892 год загадваў тут пабудовай мастоў, рамонтнымі працамі ў казённых будынках, а каля 1891-92 года праводзіў пабудову ў г. Гомелі[1].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]- у 1873-78 гадах у Нахічэвані-на-Доне[1]:
- два моста (цераз Дон і яго прыток) — па гатовым праекце[2]
- мураваная царква Святога Карапета на Армянскіх могілках
- два шэрагі гандлёвых лавак на плошчах
- у 1878-83 гадах[1]:
- жаночае духоўнае вучылішча ў г. Пскове
- мураваная царква ў с. Рудне Гдоўскага павета Санкт-Пецярбургскай губерні
- у 1883-87 у Падольскай губерні[1]:
- жаночае духоўнае вучылішча ў м. Тульчыне Брацлаўскага павета
- барак пры будынку богаўгодных устаноў у Камянцы-Падольскім
- мураваныя цэрквы па гатовых праектах[1]:
- у с. Садкі Ямпальскага павета
- Свята-Раства-Багародзіцкая царква ў м. Мураваныя Курылаўцы Угліцкага павета
- Свята-Пакроўская царква ў г. Чарапашынцах Вінніцкага павета
- мураваная званніца з брамай на могілках у г. Камянцы-Падольскім[3]
- драўляныя цэрквы (часткова па сваіх, часткова па гатовых праектах[1]:
- у с. Кусікоўцы Камянецкага павета
- у Луцку Луцкага павета
- у Патоку[4] Вінніцкага павета
- Свята-Мікалаеўская царква ў Паланцы
- у Трасцінцы Брацлаўскага павета
- у Арлоўцы Брацлаўскага павета
- у Малдоўцы Балцкага павета
- у Ярмолінцах Гайсінскага павета
- у Феліцыянцы Угліцкага павета
- Свята-Мікалаеўская царква ў Вілах Яругскіх Угліцкага павета (1887-91)
- у 1887-92 гадах у Магілёўскай губерні[1]:
- перабудова будынкаў былых прысутных месцаў пад турму ў г. Клімавічах[5]
- мураваная Свята-Духаўская царква[6] ў м. Жлобіне (па гатовым праекце)
- драўляная Свята-Пакроўская царква царква ў с. Балотным Рагачоўскага павета (па гатовым праекце)[7]
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п Барановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892. С. 299
- ↑ Мосты азначаны чырвонымі квадратамі
- ↑ Брама з надбрамнай званніцай
- ↑ Альбо Патоцы. У рускамоўнай крыніцы напісана «Церковь в с. Потоке Винницкого уезда»
- ↑ Васіль Васільевіч Сазонаў на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- ↑ Васіль Васільевіч Сазонаў на сайце Radzima.org
- ↑ цяпер не існуе, але ў вёсцы пабудаваны аднайменны новы храм
- Нарадзіліся ў 1850 годзе
- Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага архітэктурна-будаўнічага ўніверсітэта
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Архітэктары Украіны
- Архітэктары Расіі
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары Магілёва
- Архітэктары Растова-на-Доне
- Галоўныя архітэктары Магілёва
- Архітэктары Расійскай імперыі
- Архітэктары XIX стагоддзя