Свята-Пакроўская царква (Дзвінаса)
Appearance
Праваслаўны храм | |
Свята-Пакроўская царква | |
---|---|
54°34′04″ пн. ш. 27°40′52″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Дзвінаса |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Барысаўская епархія |
Благачынне | 2-е Лагойскае благачынне |
Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у вёсцы Дзвінаса Лагойскага раёна Мінскай вобласці.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
На могілках, паміж вёскамі Дзвінаса і Краснае, пабудавана ў 19 ст. з дрэва. Закрыта ў 1955 г., адрамантавана ў 1991 — 92 гг.
Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]
Вырашана ў традыцыях народнага дойлідства. Прамавугольны зруб (сасновы брус) з пяціграннай апсідай, накрыты двухсхільным дахам з вальмамі над алтарнай часткай. З боку галоўнага фасада прырублены прытвор пад двухсхільным дахам. Франтон даху завершаны чатырохграннай шатровай званічкай.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Свята-Пакроўская царква (Дзвінаса) на сайце Глобус Беларусі (руск.)