Свята-Пакроўская царква (Збураж)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Свята-Мікалаеўская царква
51°46′10″ пн. ш. 23°58′33″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Збураж
Будаўніцтва 19911993 гады
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Свята-Мікалаеўская царква — мураваны праваслаўны храм у в. Збураж Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першая царква, Сімяонаўская, згадваецца ў 1679 годзе. У 1894 годзе яна згарэла. Доўгі час прыхаджане маліліся ў часовай цэркаўцы, пакуль справа аб пабудове новай па хадайніцтве памешчыка генерал-маёра Чычэрына не была перададзена ў Свяцейшы Сінод, які выдзеліў 18633 рублі. Будаўніцтва пачалося ў 1908 годзе і да канца 1910 года была ўзведзена цагляная царква са званіцай. Новы храм асвяцілі 14 кастрычніка ў гонар Пакрова Прасвятой Багародзіцы.

У 1927 годзе святаром Збуражскай царквы быў прызначыны Пётр Вачынскі.

Восенню 1943 года каля в. Збураж адбыўся бой паміж партызанамі і нямецкімі войскамі. У выніку абстрэла яна цалкам была разбурана.

26 сакавіка 1991 года быў асвечаны першы камень пад падмурак Свята-Пакроўскай царквы ў Збуражы. Новая цагляная царква была пабудавана ў 1993 годзе[1].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]