Збураж
Вёска
Збураж
| ||||||||||||||||||||||||
Збу́раж[2] (трансліт.: Zburaž, руск.: Збураж) — вёска ў Маларыцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Гвозніцкага сельсавета.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паселішча размешчана за 8 км на паўднёвы захад ад Маларыты.
За 0,3 км на ўсход ад вёскі знаходзіцца Збуражскае радовішча суглінкаў і супескаў. Лінзападобны паклад звязаны з марэннымі адкладамі дняпроўскага зледзянення. Ва ўскрышы дробназярністыя пяскі.
За 3 км на паўднёвы ўсход ад вёскі знаходзіцца гара Мелавая, якая належыць да Олтушска-Маларыцкага масіва з паралельна-грывістымі формамі і з’яўляецца самым высокім пунктам Маларыцкага раёна — 189,3 м. Складаецца з дняпроўскага марэннага суглінку, супеску, пяску, палеагенавага глаўканітава-кварцавага пяску і верхнемелавога мелу і мергелю. Усе пароды трывала дыслакаваныя і маюць выгляд насунутых адзін на адзін пластоў. Тут сустракаецца шмат валуноў і выхадаў мелавых парод. Схілы гары парушаны кар’ерам[3].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]
Упершыню паселішча згадваецца ў рэвізіі Берасцейскага староства пад 1566 годам.
Паміж 1668 і 1680 гадамі ў Збуражы была заснавана драўляная царква св. Сімеона Стоўпніка.
У 1940—1954 гадах цэнтр Збуражскага сельсавета. Да 17 верасня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Маларыцкага сельсавета[4], да 10 кастрычніка 2025 года — у склад Олтушскага сельсавета[5].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 2025 — 176 гаспадарак, 342 жыхары
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Марыя Пятроўна Жыгалава (нар. 1951) — беларускі літаратуразнавец, педагог, спецыяліст у галіне тэорыі і методыкі навучання і выхавання.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://malorita.brest-region.gov.by/ru/oltusch-ru
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ maloritalib.by
- ↑ Решение Брестского областного Совета депутатов от 17 сентября 2013 года № 305 "Об изменениях в административно- территориальном устройстве Берёзовского, Ивацевичского, Малоритского, Пинского районов Брестской области". pravo.by.
- ↑ Решение Брестского областного Совета депутатов от 26 сентября 2025 года № 116 "Об изменении административно-территориального устройства Брестской области". pravo.by.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Збураж