Свята-Пакроўская царква (Пясочнае)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Свята-Пакроўская царква
53°20′02″ пн. ш. 27°06′02″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Аграгарадок Пясочнае
Канфесія БПЦ
Епархія Слуцкая епархія
Будаўніцтва 20042009 гады
Map

Свята-Пакроўская царква — мураваны праваслаўны храм у аграгарадку Пясочнае Капыльскага раёна Мінскай вобласці. Знаходзіацца на вул. Леніна, 8.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1751 годзе ўспамінаецца Святая-Пакроўская царква, якая была знішчана агнём. У 1811 годзе новая царква згарэла паўторна. У 1822 годзе быў пабудаваны новы храм.

У 1873—1874 гадах на сродкі казны і прыходу будуецца новая драўляная Святая-Пакроўская царква. Яна праіснавала да 1933 года. Царква была разабрана, а з царкоўнага бруса была пабудавана школа.

З 27 верасня 2002 года пробашчам прыхода быў святар Віктар Машлякевіч. У 2004 годзе быў закладзены падмурак пад царкву, і далейшае будаванне працягнулася да 2008 года. 14 кастрычніка 2009 года царква была асвячона мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Філарэтам. З 20 снежня 2009 года пробашчам храма з’яўляецца іерэй Віталь Станкевіч[1].

Настаяльнікі прыходу[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]