Свята-Пакроўская царква (Тамашоўка)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Свята-Пакроўская царква
51°33′13″ пн. ш. 23°36′42″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Аграгарадок Тамашоўка
Канфесія Праваслаўе
Епархія Брэсцкая і Кобрынская епархія
Стан дзейнічае
Map

Свята-Пакроўская царква  — мураваны праваслаўны храм у аграгарадку Тамашоўка Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

1 жніўня 1994 года была зарэгістравана рэлігійная грамада. 11 мая 1996 года храм быў асвячоны.

Пры храме дзейнічае нядзельная школа і дзіцячы хор[1].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Пабудавана з цэглы. Вырашана прамавугольным у плане папярочным аб’ёмам пад 2-схільным дахам, завершаным 2-ярусным 4- гранным шатровым барабанам з макаўкай. Цэнтр франтальнага фасада вырашаны шырокай лоджыяй пад трохвугольным франтонам. Фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі[2].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]