Перайсці да зместу

Свята-Параскева-Пятніцкая царква (Беражное)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Свята-Параскева-Пятніцкая царква
51°59′36″ пн. ш. 26°59′31″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Беражное
Канфесія БПЦ
Епархія Пінская і Лунінецкая епархія
Архітэктурны стыль беларускае народнае дойлідства
Дата пабудовы 1884 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000674шыфр 112Г000674
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Свята-Параскева-Пятніцкая царква — праваслаўны храм у в. Беражное Столінскага раёна. Пабудавана ў 1884 годзе. Помнік драўлянага дойлідства.

Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння.

Царква спачатку была трохзрубная. Да квадратнага ў плане асноўнага аб'ёму, завершанага вялікім светлавым чацверыком, прылягаюць прамавугольны ў плане бабінец і пяцігранная алтарная апсіда. Зрубы аб'яднаныя шматсхільным дахам. У канцы XIX — пачатку XX стст. да царквы прыбудаваныя з захаду двух'ярусная званіца, з поўдня прамавугольны ў плане аб'ём, завершаны светлавым васьмерыком. Аб'ём накрыты шатровымі дахамі. Сцены гарызантальна ашаляваныя, вокны прамавугольныя. Унутры ўсе памяшканні злучаныя шырокімі праёмамі.