Свята-Петра-Паўлаўская царква (Востраў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўная царква
Свята-Петра-Паўлаўская царква
Свята-Петра-Паўлаўская царква
Свята-Петра-Паўлаўская царква
52°53′16,93″ пн. ш. 25°58′35,88″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Аграгарадок Востраў
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Пінская і Лунінецкая
Архітэктурны стыль рэтраспектыўна-рускі стыль
Дата пабудовы 1910 год
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Свята-Петра-Паўлаўская царква — праваслаўны храм у в. Востраў Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Помнік архітэктуры неарускага стылю.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пабудавана ў 1910 г. з дрэва на месцы храма 18 ст., фундаванага ўладальнікамі маёнтка Баканоўскімі. У 1773 г. адзначалася ў трухлявым стане.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Царква з боку апсіды

Вырашаны прасторава-развітой і сілуэтна-стракатай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыяй, якую фарміруюць вертыкальна вытанчаная двух'ярусная (васьмярык на чацверыку) званіца, працяглая трапезная, кубападобная малітоўная зала з бакавымі прыдзеламі і прамавугольная ў плане апсіда з бакавымі рызніцамі. Шацёр званіцы, самкнуты купал васьміграннага светлавога барабана малітоўнай залы, вальмавы дах апсіды, паўвальмавыя дахі трох уваходных рундукоў завершаны цыбулепадобнымі галоўкамі і макаўкамі. На фоне чырвоных фасадаў вылучаюцца пабеленыя разныя ліштвы прамавугольных аконны праёмаў, вуглавыя лапаткі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]