Свята-Петра-Паўлаўская царква (Махро)
Праваслаўны храм | |
Свята-Петра-Паўлаўская царква | |
---|---|
51°58′48,18″ пн. ш. 25°33′14,69″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Махро |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Пінская і Лунінецкая епархія |
Архітэктурны стыль | беларускае народнае дойлідства |
Дата пабудовы | 1792 год |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000269 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Свята-Петра-Паўлаўская царква — праваслаўны храм у в. Махро Іванаўскага раёна. Помнік драўлянага дойлідства з рысамі стылю барока. Пабудавана ў 1792 г. як уніяцкая.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Складаецца з прамавугольнага ў плане асноўнага зрубу і пяціграннай алтарнай апсіды, накрытых агульным дахам з трохвугольнымі навісямі ў месцы злучэння аб'ёмаў. Галоўны паўночны фасад вырашаны ў выглядзе шырокай пласціны, пры ўваходзе тамбур. Фасад падзеленыя на ярусы дзвюма развітымі карнізамі і завершаныя трыма вежачкамі (бакавыя квадратныя ў плане, цэнтральная васьмігранная). Сцены вертыкальна ашаляваныя дошкамі з нашчыльнікамі. Карнізы аздобленыя разьбой. Вокны прамавугольныя. Інтэр'ер зальны з плоскім бэлечным перакрыццем. Над уваходам — вялікія хоры. Дапаможныя памяшканні ўбудаваны ўнутры асноўнага зрубу.
Інтэр'ер
[правіць | правіць зыходнік]У залу выступае галерэя хораў на 2 слупах. Абразы 18 — 19 ст.: «Мікалай Цудатворац» (1816), «Маці Божая Ціхвінская», «Спас Пантакратар», «Маці Божая Адзігітрыя», «Параскева Пятніца».
Званіца
[правіць | правіць зыходнік]У баку ад царквы стаіць двух'ярусная чацверыковая каркасная званіца, накрытая пакатым шатром.
Першы вертыкальна ашаляваны ярус праз шырокія адлівы пераходзіць у другі адкрыты ярус, слупы якога падтрымліваюць шатровы верх з макаўкай.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Петра-Паўлаўская царква (Махро)
- Свята-Петра-Паўлаўская царква (Махро) на сайце Radzima.org
- Свята-Петра-Паўлаўская царква (Махро) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Петра-Паўлаўская царква (Махро) на сайце «Архіварта»