Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Прылукі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Свята-Раства-Багародзіцкая царква
Прылуцкая царква ў пачатку XX ст.
Прылуцкая царква ў пачатку XX ст.
53°47′10″ пн. ш. 27°26′27″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Прылукі
Канфесія БПЦ
Епархія Мінская епархія
Будаўніцтва 18631865 гады
Стан дзейнічае
Map

Свята-Раства-Багародзіцкая царква — праваслаўны храм у в. Прылукі Мінскага раёна.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пабудавана ў 1863—1865 гадах з цэглы. У 1930-я гады прыстасавана пад клуб. Адноўлена ў канцы XX ст.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Помнік архітэктуры позняга класіцызму з рысамі рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашана прамавугольным у плане аб’ёмам пад двухсхільным дахам (першапачатковае пакрыццё не захавалася). Фасады па цэнтры вылучаны рызалітамі, расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў арачных ліштвах і пілястрамі ў прасценках.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]