Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Ляхавічы)
Праваслаўны храм | |
Свята-Раства-Багародзіцкая царква | |
---|---|
![]() | |
52°03′28″ пн. ш. 25°07′18″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Ляхавічы |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Брэсцкая і Кобрынская епархія |
Архітэктурны стыль | руска-візантыйская архітэктура |
Дата пабудовы | 1883 год |
Стан | дзейнічае |
![]() |
Свята-Раства-Багародзіцкая царква — праваслаўны храм у в. Ляхавічы Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Пабудавана ў 1883 годзе з дрэва замест старой царквы паводле праекта, зацверджанага 7 лютага 1874 года[1].
Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]
Помнік архітэктуры сінадальнага напрамку рэтраспектыўна-рускага стылю. Развітая па падоўжнай планіровачнай восі аб'ёмна-прасторавая кампазіцыя складаецца з прамавугольных у плане прытвора-званіцы, бабінца, малітоўнай залы з бакавымі прыдзеламі, апсіды з бакавымі рызніцамі. Будынак мае 2 вертыкальныя, завершаныя цыбулепадобнымі галоўкамі дамінанты: трох'ярусную шатровую званіцу і васьмігранны светлавы барабан з шатром над цэнтральным аб'ёмам. Гарызантальна ашаляваныя сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў фігурных ліштвах, люкарнамі (у рызніцах).
Інтэр'ер[правіць | правіць зыходнік]
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c1/%D0%90%D1%80%D1%85%D0%B0%D0%BD%D1%91%D0%BB_%D0%9C%D1%96%D1%85%D0%B0%D0%BB._%D0%94%D1%80%D1%83%D0%B3%D0%B0%D1%8F_%D0%BF%D0%B0%D0%BB%D0%BE%D0%B2%D0%B0_XVI%D0%86I_%D1%81%D1%82._%D0%97_%D0%B2._%D0%9B%D1%8F%D1%85%D0%B0%D0%B2%D1%96%D1%87%D1%8B_%D0%94%D1%80%D0%B0%D0%B3%D1%96%D1%87%D1%8B%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B3%D0%B0_%D1%80-%D0%BD%D0%B0._%D0%9C%D0%A1%D0%91%D0%9A_%D0%86%D0%9C%D0%AD%D0%A4_%D0%9D%D0%90%D0%9D.jpg/150px-%D0%90%D1%80%D1%85%D0%B0%D0%BD%D1%91%D0%BB_%D0%9C%D1%96%D1%85%D0%B0%D0%BB._%D0%94%D1%80%D1%83%D0%B3%D0%B0%D1%8F_%D0%BF%D0%B0%D0%BB%D0%BE%D0%B2%D0%B0_XVI%D0%86I_%D1%81%D1%82._%D0%97_%D0%B2._%D0%9B%D1%8F%D1%85%D0%B0%D0%B2%D1%96%D1%87%D1%8B_%D0%94%D1%80%D0%B0%D0%B3%D1%96%D1%87%D1%8B%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B3%D0%B0_%D1%80-%D0%BD%D0%B0._%D0%9C%D0%A1%D0%91%D0%9A_%D0%86%D0%9C%D0%AD%D0%A4_%D0%9D%D0%90%D0%9D.jpg)
У інтэр'еры апсіда вылучана драўляным іканастасам. Абразы 19 ст.: «Маці Божая Адзігітрыя» і «Спас Пантакратар» (1836, мастак Юзаф Камінскі), «Троіца новазапаветная», «Маці Божая з дзіцем», «Спас Пантакратар», (1837), «Праабражэнне», «Ражджаство Багародзіцы», «Маці Божая Аранта» (у разным ківоце 18 ст.), «Святы Павел» (1957), «Кірыл і Мяфодзій». «Васіль Вялікі», «Іаан Златавуст», «Зняцце з крыжа».
Зноскі
- ↑ НГАБ у г. Гродна, ф.8. Воп.2, спр. 386, арк.70, 135.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Ляхавічы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Ляхавічы) на сайце Radzima.org