Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Субаты)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Свята-Раства-Багародзіцкая царква
52°15′14″ пн. ш. 24°57′54″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Субаты
Канфесія Праваслаўе
Епархія Брэсцкая і Кобрынская епархія
Будаўніцтва 17931797 гады
Стан дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Свята-Раства-Багародзіцкая царква — праваслаўны храм у в. Субаты Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пабудавана ў 17931797 гг. з цэглы.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Божая Маці Снежная з Субатаў. XVIII стагоддзе
Званіца

Помнік архітэктуры класіцызму з элементамі позняга барока і народнага дойлідства. Будынак вырашаны адзіным прамавугольным у плане аб'ёмам з трохграннай апсідай над якой двухсхільны дах пераходзіць у вальмавае пакрыцце. Дах прарэзаны 2 драўлянымі барабанамі з цыбулепадобнымі галоўкамі. Сцены ўзведзены на цагляным падмурку. Галоўны фасад завершаны драўляным шчытом франтона з дыяганальнай шалёўкай. Плоскасці сцен расчлянёны спаранымі пілястрамі з агульнай базай і абакай. Больш шырокія адзіночныя пілястры размешчаны па баках галоўнага фасада і па вуглах апсіды. Антаблемент складаецца з 3 частак з развітай прафіліроўкай. Арачныя аконныя праёмы аздоблены плоскімі прамавугольнымі ліштвамі з сандрыкамі. Пластыка галоўнага фасада некалькі перанасычана прамавугольнымі і арачнымі нішамі, уваходным парталам.

Надмагілле каля царквы

Інтэр'ер[правіць | правіць зыходнік]

Зала перакрыта бэлечнай столлю на падугах, сцены расчлянёны пілястрамі, адпаведнымі вонкавым. Пры ўваходзе выступаюць трапецападобныя хоры. Абразы 18 ст.: «Маці Божая Замілаванне», «Спас Пантакратар», «Успенне Багародзіцы». «Апостал Фадзей», «Апостал Павел», «Апостал Філіп», «Апостал Мацфей», «Апостал Якаў», «Апостал Фама», «Апостал Сімяон», «Мац Божая Адзігітрыя».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]