Перайсці да зместу

Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Чэрыкаў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Свята-Раства-Багародзіцкая царква
53°34′09″ пн. ш. 31°22′59″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Чэрыкаў
Канфесія Праваслаўе
Епархія Магілёўская і Мсціслаўская
Благачынне Чэрыкаўскае
Дата пабудовы XIX ст.
Стан дзейнічае
Map

Свята-Раства-Багародзіцкая царква — мураваны праваслаўны храм у горадзе Чэрыкаве Чэрыкаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры горада.

Адкрыта ў 1992 годзе ў мураваным будынку XIX стагоддзя.

Прамавугольны ў плане аб’ём пад 2-схільным дахам, па цэнтры якога ўзвышаецца мансардны паверх, над якім надбудаваны драўляны 8-гранны шатровы барабан, завершаны цыбулепадобнай галоўкай, і меншыя вуглавыя макаўкамі на 4-гранных барабанах. Аналагічна завершаны тарцовы ўваходны фасад і алтарная частка. Працяглы франтальны фасад рытмічна расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі ў пластычных ліштвах з сандрыкамі[1].

Зноскі

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4