Перайсці да зместу

Свята-Троіцкая царква (Астроўна)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Царква ў гонар Святой Троіцы
Царква ў гонар Святой Троіцы
Царква ў гонар Святой Троіцы
55°07′50″ пн. ш. 29°51′51″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Аграгарадок Астроўна
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Віцебская і Аршанская епархія
Ордэнская прыналежнасць Дамініканскі ордэн
Дата пабудовы 1564 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000875шыфр 213Г000875
Стан Руіны
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Свята-Троіцкая царква — праваслаўны храм у аграгарадку Астроўна (Бешанковіцкі раён). Размешчана на паўднёвым беразе возера Астроўна.

Пабудавана ў гонар перамогі ў 1564 годзе як касцёл па фундацыі вялікага князя і караля Жыгімонта Аўгуста. Ён жа ахвяраваў сюды цудоўны абраз Дзевы Марыі, упрыгожаны багатым абкладам. Пазней храм быў разбураны, сродкі на яго аднаўленне даў віцебскі ваявода Міхал Пацей[удакладніць]. Каля 1620 года ваявода мсціслаўскі Аляксандр Сапега[удакладніць] пабудаваў пры касцёле манастыр і запрасіў туды манахаў дамініканскага ордэна. Перабудавана ў 1873 годзе ў праваслаўную царкву.

Бакавы фасад

Манументальная 3-нефавая базіліка са званіцай. Асноўны неф храма — прамавугольны ў плане аб’ём, завершаны 2-схільным дахам з тонкапрафіляваным карнізам. Архітэктура фасадаў лаканічная — магутныя сцены (таўшчыня 1 м) прарэзаны высока ўзнятымі аконнымі праёмамі і крапаваны ў прасценках шырокімі лапаткамі. З заходняга боку да аб’ёма далучаецца нартэкс і 3-ярусная званіца (1-ярус мае акруглы абрыс, 2-і цыліндр, 3-і — васьмярык). Галоўны ўваход вылучаны лучковым праёмам.

Унутры прастора храма 4 магутнымі слупамі падзелена на 3 нефы, перакрытыя крыжовымі скляпеннямі з распалубкамі і падпружнымі аркамі. Цэнтральны неф пераходзіць у прамавугольную апсіду з адкрытымі ў яе арачнымі праёмамі бакавых сакрысцій. Пры ўваходзе размешчаны хоры, на якія вядуць 2 лесвіцы ў тоўшчы бакавых сцен.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007.