Свята-Троіцкая царква (Гарадок)
Праваслаўны храм | |
Свята-Троіцкая царква | |
---|---|
55°27′35,83″ пн. ш. 29°59′26,82″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Гарадок |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Віцебская і Аршанская епархія |
Дата пабудовы | 1999 год |
Стан | дзейнічае |
Свята-Троіцкая царква — мураваны праваслаўны храм у горадзе Гарадку Віцебскай вобласці, пабудаваны ў 1999 годзе паводле праекта архітэктара Ю. Г. Сакалоўскага на аснове папярэдняй царквы.
Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]
Вырашана прамавугольным у плане аб’ёмам з паўкруглай апсідай. Накрыта пакатым 4-х схільным дахам, над якім узвышаецца 8-гранны барабан зграбных прапорцый са сферычным купалам, узведзеным на нізкі чацверыковы пастамент. Да асноўнага аб’ёму далучана званіца. Бакавыя фасады асіметрычна расчлянёны лучковымі аконнымі праёмамі.
У архітэктуры выкарыстаны класіцыстычныя рудыменты папярэдняга будынка — перамычкі з замковым каменем аконных праёмаў, вуглавая рустоўка, сферычны купал.
Інтэр’ер[правіць | правіць зыходнік]
Прастора інтэр’ера, перакрытая плоскай столлю, пашыраецца за кошт адкрыцця ў яе светлавых кубападобнага і 8-граннага барабанаў па цэнтры даху, якія падтрыманы шырокімі аркамі. Апсіда вылучана мураванай перагародкай, на якой створаны драўляны іканастас. Над уваходам хоры на 4 слупах і перакінутай цераз іх аркадзе.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Кулагін, А. М. Свята-Троіцкая царква, г. Гарадок / А. М. Кулагін // Праваслаўныя храмы на Беларусі: энцыклапедычны даведнік. — Мн., 2001. — С. 56.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Свята-Троіцкая царква (Гарадок) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Троіцкая царква (Гарадок) на сайце Radzima.org