Свята-Троіцкая царква (Круглае)
Выгляд
Славутасць | |
Свята-Троіцкая царква | |
---|---|
![]() | |
54°14′37″ пн. ш. 29°47′48″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Круглае |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Магілёўская і Мсціслаўская |
Благачынне | Шклоўскае |
Будаўніцтва | 2005 |
Стан | дзейнічае |
![]() |
Свята-Троіцкая царква — драўляны праваслаўны храм у горадзе Круглае Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Знаходзіцца ў цэнтры горада на вул. Савецкая, 47[1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пабудавана ў 2005 годзе.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]
Вырашана па канону 4-часткавага храма падоўжна-восевай кампазіцыі: 3-ярусная 4-гранная прытвор-званіца, кароткая трапезная, кубападобная зала, 5-гранная апсіда. Пакаты шатровы дах малітоўнай залы завершаны магутным 8-гранным светлавым барабанам, накрытым сплошчаным сферычным купалам з цыбулепадобнай лускаватай галоўкай; шацёр званіцы завершаны макаўкай. Плоскасныя фасады прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі. Тры ўваходы кілепадобнымі казыркамі[2].
Зноскі
- ↑ ШКЛОВСКОЕ БЛАГОЧИНИЕ
- ↑ Свята-Троіцкая царква Архівавана 31 снежня 2022.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Свята-Троіцкая царква (Круглае) на сайце Глобус Беларусі (руск.)