Свята-Успенская царква (Васільчыцы)
Выгляд
| Праваслаўны храм | |
| Свята-Успенская царква | |
|---|---|
| 53°04′08″ пн. ш. 27°07′37″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Вёска | Васільчыцы |
| Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
| Епархія | Слуцкая епархія |
| Архітэктурны стыль | беларускае народнае дойлідства |
| Дата пабудовы | XIX стагоддзе |
| Статус |
|
Свята-Успенская царква — праваслаўны храм у в. Васільчыцы (Капыльскі раён). Размешчана ў цэнтры вёскі. Помнік народнага дойлідства.
Пабудавана ў другой палове XIX стагоддзя з дрэва[1]. З 1990-х гадоў зноў дзейнічае.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Невялікі вясковы храм фарміруюць пастаўленыя на бутавы падмурак квадратны прытвор з васьміграннай шатровай званіцай, прамавугольныя зрубы малітоўнай залы і апсіда з бакавымі рызніцамі. Асноўны аб’ём і апсіда пры дапамозе трохвугольных застрэшкаў накрыты агульным вальмавым гонтавым дахам, у цэнтры завершаны галоўкай на васьмігранным барабане. Макаўка завяршае гранёны шацёр 8-граннай званіцы. Гарызантальна ашаляваныя сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах і ўмацаваны брусамі-сцяжкамі ў прасценках.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Міцянін А. А. 901. ПРАЧЫСЦЕНСКАЯ ЦАРКВА // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1987. — Мінская вобласць. Кніга 1. — С. 187. — 284 с.: іл.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Міцянін А. А. 901. ПРАЧЫСЦЕНСКАЯ ЦАРКВА // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1987. — Мінская вобласць. Кніга 1. — С. 187—188. — 284 с.: іл.
- Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн.: БелЭн, 2007.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх- Свята-Успенская царква (Васільчыцы) на сайце Radzima.org
- Свята-Успенская царква (Васільчыцы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
