Свята-Успенская царква (Ласінцы)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Праваслаўны храм
Свята-Успенская царква
52°15′40,8″ пн. ш. 25°04′33,85″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Вёска Ласінцы
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Брэсцкая і Кобрынская
Благачынне Драгічынскае
Архітэктурны стыль класіцызм
Дата пабудовы 1862 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000203шыфр 113Г000203

Свята-Успенская царква — праваслаўны храм у в. Ласінцы Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца каля могілак. Пабудавана ў 1862 г. з дрэва. Асобна пастаўлена двух'ярусная чацверыковая шатровая званіца, верхні ярус-звон якой адкрыты і апяразаны балюстрадай.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Помнік архітэктуры класіцызму. Выцягнуты па падоўжнай восі зруб накрыты двухсхільным дахам з вальмамі над пяцісценнай апсідай. Дах завяршаюць цыбулепадобныя галоўкі над апсідай і галоўным фасадам. Элемент асіметрыі ў кампазіцыю храма ўносіць бакавая рызніца пад 1-схільным дахам. З архітэктурнага арсенала класіцызму выкарыстаны паўцыркульныя архівольты і разныя з замкавым каменем ліштвы аконных праёмаў, вылучаныя на фоне вертыкальнай шалёўкі сцен. Храм мае 3 уваходы. Пры ўваходзе ў малітоўную залу размешчаны хоры.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]