Свята-Успенская царква (Мокрае)
Выгляд
| Праваслаўны храм | |
| Свята-Успенская царква | |
|---|---|
| 53°33′08″ пн. ш. 30°12′43″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Аграгарадок | Мокрае |
| Канфесія | Праваслаўе |
| Епархія | Бабруйская |
| Благачынне | Быхаўскае |
| Дата заснавання | 1865 |
| Будаўніцтва | 1992—1994 гады |
| Статус |
|
| Стан | дзейнічае |
Свята-Успенская царква — мураваны праваслаўны храм у аграгарадку Мокрае Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры паселішча на вул. Савецкая, 84[1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пабудавана ў 1992—1994 гадах.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Вырашана 3-часткавай падоўжна-восевай кампазіцыяй: прамавугольныя ў плане прытвор і маллітоўная зала, 5-гранная апсіда. У сілуэце пануюць драўляныя 8-гранныя шатровая званіца з макаўкай над прытворам і светлавы барабан над 2-схільным дахам цэнтральнага кубападобнага аб’ёму. Тры ўваходы адзначаны 4-слуповымі ганкамі пад 2-схільнымі пакрыццямі. Фасады расчлянёны лучковымі аконнымі праёмамі[2].
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл. — С. 146
- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Свята-Успенская царква (Мокрае) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Успенская царква (Мокрае) на сайце «Архіварта»
