Свята-Успенская царква (Обаль)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Праваслаўны храм
Свята-Успенская царква
54°56′20″ пн. ш. 30°04′40″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Вёска Обаль
Дата пабудовы XIX стагоддзе
Стан руіны

Свята-Успенская царква — драўляны праваслаўны храм у вёсцы Обаль Сенненскага раёна Віцебскай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паводле этнографа Кірылы Анікіевіча царква ў Обалі з’явілася ў 1840-я гады, куды была перанесена з маёнтка Лускіных, якія пераехалі жыць у Варшаву. У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі захоўваюцца метрычныя запісы Обальскай Успенскай праваслаўнай царквы за 1846 год.

З канца 1860-х гадоў і да пачатку ХХ стагоддзя святаром царквы быў Вікенцій Мяркур’евіч Шабуніо. З 1907 года па 1909 год святаром служыў сын Вікенція — Філарэт.

У спісе вернікаў Обальскай царквы за 1923 год значацца Канстанцін Іванавіч Гаравец і Мірон Машэраў, бацькі будучых Герояў Савецкага Саюза Аляксандра Гараўца і Пятра Машэрава[1].

6 красавіка 1929 года была прынята пастанова аб закрыцці храма, і з восені 1929 года і да пачатку 1941 года выкарыстоўваўся як складское памяшканне для захоўвання зерня. З 1941 года па 1948 год царква пуставала.

У пасляваенныя гады будынак царквы вернуты ў калгаснае карыстанне як складское памяшканне. 29 ліпеня 1999 года быў афіцыйна зарэгістраваны прыход Обальскай царквы, але пад новай назвай — у гонар Святога Уладзіміра[2].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Аб’ём будынка складаецца з наступных частак. Першая — бабінец з трохвугольнымі франтонамі і даволі высокай званіцай. Другі паверх званіцы прарэзаны чатырма шырокімі вокнамі. Тут размяшчалася званіца са званамі. Над чацверыком званіцы ўзвышаўся трэці, глухі паверх званіцы ў выглядзе васьмерыка з купалам-цыбулінай. Над купалам узвышаўся праваслаўны васьміканцовы крыж. Купалы і дахі царквы былі адбіты жэсцю і пафарбаваны ці ў зялены, ці ў блакітны колер. Бабінец злучаўся з дзяцінцам з дапамогай перахода складанай формы. Дзяцінец (галоўны аб’ём) меў чатырохгранную форму і быў самы шырокі па прасторы. Над ім узвышаўся невялікі 12-граны барабан з невялікім купалам-цыбулінай. Над купалам існаваў праваслаўны васьміканцовы крыж.

Апсіда царквы мела выгляд чатырохкутніка. Сцены прарэзаны звычайнымі чатырохкутнымі вокнамі з простымі налічнікамі. Аконныя рамы былі шматячэістай формы: шасцірадныя ў вышыню і чатырохрадныя ў шырыню, так як у тыя часы выкарыстоўваліся невялікія кавалкі шкла (з-за дарагавізны і дасціпнага ўжывання)[3].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кавалеўскі, С. Узнавіць адметны храм / С. Кавалеўскі // Витебские вести. — 2014. — 11 янв. — С. 8.
  • Пасканьева, Ю. Купель героев / Ю. Пасканьева // Наше Православие. — 2015. — № 5 (май). — С. 3.
  • Пасканьева, Ю. Магчыма, тут хрысцілі Машэрава і Гараўца / Ю. Пасканьева // Голас Сенненшчыны. — 2013. — 23 лістап. — С. 4.
  • Рого, В. Утраченные памятники / В. Рого // Голас Сенненшчыны. — 2015. — 9 чэрв. — С. 6.
  • Приход во имя святого равноапостольного великого князя Владимира // Храмы и приходы Витебской Епархии Белорусской Православной Церкви : справочник / сост.: А. Матвеев, Н. Дубенецкий. — Витебск : Витебская епархия, 2002. — С. 144.
  • Храм Святого равноапостольного великого князя Владимира // Витебская епархия. Монастыри, храмы и приходы : справочник / сост. А. Матвеев. — Минск : Белорусская Православная Церковь, 2009. — С. 100.
  • Царква // Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; маст.: З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2007. — С. 554.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]