Аляксандр Канстанцінавіч Гаравец

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Аляксандр Гаравец)
Аляксандр Канстанцінавіч Гаравец
Дата нараджэння 12 сакавіка 1915(1915-03-12)
Месца нараджэння
Дата смерці 6 ліпеня 1943(1943-07-06) (28 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў Ваенна-паветраныя сілы
Гады службы 19321943
Званне старшы лейтэнант
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга
медалі

Аляксандр Канстанцінавіч Гараве́ц (27.02(12.03).1915, Машканы, Сенненскі раён — 6 ліпеня 1943) — ваенны лётчык, Герой Савецкага Саюза (1943), намеснік камандзіра 1-й эскадрыллі 88-га гвардзейскага знішчальнага авіяцыйнага палка  (руск.) (8-я гвардзейская знішчальная авіяцыйная дывізія  (руск.), 5-ы знішчальны авіяцыйны корпус  (руск.), 2-я паветраная армія, Варонежскі фронт) гвардыі старшы лейтэнант[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 12 сакавіка 1915 года ў вёсцы Гараўцы каля сучаснай вёскі Машканы Сенненскага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям’і.

Скончыў 7 класаў сярэдняй школы. Вучыўся ў Полацкім лясным тэхнікуме (1930—1931). Працаваў у Віцебску. Скончыў Віцебскі аэраклуб. Служыў у Чырвонай Арміі з 1932 года. У 1935 годзе скончыў Ульянаўскую лётную школу  (руск.). Працаваў інструктарам аэраклуба ў горадзе Шахты Растоўскай вобласці. Член КПСС з 1939 года.

У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1942 года[1] ў якасці намесніка камандзіра эскадрыллі служыў на Паўночна-Каўказскім і Варонежскім франтах[1]. Здзейсніў 74 баявыя вылеты, знішчыў 11 нямецкіх баявых самалётаў асабіста і 6 у групе[1][2], а таксама 40 аўтамашын, 24 павозкі з боепрыпасамі[1].

Подзвіг[правіць | правіць зыходнік]

6 ліпеня 1943 года, на другі дзень Курскай бітвы, Аляксандр Гаравец знаходзіўся ў складзе групы Ла-5  (руск.), якая выляцела на патруляванне ў раёне Уладзіміраўка  (чач.) — Кочатаўка  (чач.) — Зорынскія Двары  (чач.) — Альхаватка  (чач.) на чале з камандзірам 88-га гвардзейскага знішчальнага авіяпалка. Савецкія знішчальнікі сутыкнуліся з вялікай групай (па розных дадзеных, 20 або да 50) нямецкіх пікіруючых бамбардзіроўшчыкаў  (руск.) Ju-87  (руск.). У паветраным баі, які адбыўся (і, магчыма, у іншых сутыкненнях з самалётамі праціўніка ў ходзе гэтага вылету), савецкія лётчыкі атрымалі дзевяць паветраных перамог[1], у тым ліку пяць над Ju-87, тры над Bf-109  (руск.) і адну над Hs-126  (руск.). Свае страты склалі адзін самалёт, які не вярнуўся на базу — гэта быў самалёт лейтэнанта Гараўца[3].

Паводле афіцыйнай версіі[4], Гаравец адарваўся ад групы і вёў бой адзін (меркавана з-за адмовы радыёстанцыі на яго самалёце). У ходзе гэтага бою ён збіў дзевяць Ju-87  (руск.), у тым ліку адзін таранам, і сам быў збіты чацьвёркай нямецкіх знішчальнікаў пры вяртанні на базу. Як адзначаюць аўтары кнігі «Авиация в битве над Орловско-Курской дугой»[3] (Масква, 2004), гэтая версія заснавана на сведчанні наземных падраздзяленняў, якія назіралі бой адзіночнага савецкага самалёта з групай нямецкіх і якія пазней выявілі абломкі дзевяці нямецкіх самалётаў (не ўдакладняецца, дзевяці Ju-87 або дзевяці самалётаў розных тыпаў; таксама незразумела, былі яны збітыя ў адным баі або ў розных) на абмежаваным участку зямлі, з-за чаго і паўстала версія, што ўсе яны збітыя Гараўцом. Адзначаецца, што за 6 ліпеня лётчыкі адной толькі 8-й гвардзейскай знішчальнай авіядывізіі, у якой служыў Гаравец, заявілі пра знішчэнне 16-18 Ju-87 (без уліку 9 перамог, пасля запісаных Гараўца), у той час як па нямецкіх дадзеных, 4-ы паветраны флот  (руск.), які дзейнічаў у гэтым раёне, за дзень страціў 10 Ju-87 збітымі і пашкоджанымі. Паказанні палонных нямецкіх лётчыкаў таксама не пацвярджаюць афіцыйную версію подзвігу. З улікам гэтых абставінаў аўтары кнігі выказваюць сумнеў у тым, колькі самалётаў Гаравец збіў на самай справе.

Аляксандр Гаравец з’яўляецца адзіным савецкім лётчыкам, які атрымаў столькі паветраных перамог у адным баі[5]. У іншых краінах аналагічнага выніку дамагліся некалькі лётчыкаў, у прыватнасці, Эрых Рудорфер (Люфтвафэ, 13 паветраных перамог у адным вылеце) і Дэвід Мак-Кэмбел  (руск.) (ВМС ЗША, 9 паветраных перамог у адным баі).

Аляксандр Гаравец быў пахаваны ў вёсцы Зорынскія Двары[1] Іўнянскага раёна Белгародскай вобласці.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 28 верасня 1943 года Аляксандр Гаравец пасмяротна ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза.
  • Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга, медалямі.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

  • На месцы яго гібелі на 597 км аўтамагістралі Масква — Сімферопаль ўстаноўлены бронзавы бюст[6].
  • У Віцебску вуліца, дзе раней пражывалі яго бацькі, у 1957 годзе перайменаваная ў вуліцу Гараўца. У 1995 годзе ў скверы на гэтай вуліцы ўстаноўлены помнік[6].
  • На радзіме Гараўца ў вёсцы Машканы каля школы, дзе ён вучыўся, у 1981 годзе пастаўлены помнік[6], на будынку школы мемарыяльная дошка.
  • Бюст Гараўца усталяваны ля будынка Ляснога каледжа ў г. Полацку[6].
  • У вёсцы Ског[6] Сенненскага раёна пастаўлены помнікі[1].
  • У гонар Гараўца названыя таксама вуліцы ў Мінску, Сянне, Полацку, Багушэўску, Іўне і Белгарадзе, сельскагаспадарчае прадпрыемства ў Сенненскім раёне, Віцебскі аэраклуб, сярэдняя школа № 23 у горадзе Гродне[1].
  • У музеях Масквы, Мінска, Белгарада і Віцебска Гараўцу прысвечаны стэнды[1].
  • У гонар Гараўца названа школа на яго радзіме Установа адукацыі «Машканская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя дзіцячы сад-школа ім. А. К. Гараўца Сенненскага раёна».
  • У гонар Гараўца названа школа № 8 горада Шахты Растоўскай вобласці
  • Мемарыяльная дошка ў памяць аб Гараўцы ўсталяваная Расійскім ваенна-гістарычным таварыствам  (руск.) на будынку школы № 8 горада Шахты, дзе ён вучыўся.

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж з і Горностаев Владимир Савельевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 165. — 737 с.
  2. Быков М. Ю. Асы Великой Отечественной. Самые результативные летчики 1941—1945 гг. — М.: Яуза, Эксмо, 2007.
  3. а б Хазанов Д. Б., Горбач В. Г. Раздел III. Между Белгородом и Курском. // Авиация в битве над Орловско-Курской дугой. Оборонительный период.
  4. Горовец Александр Константинович.
  5. Советский энциклопедический словарь. — М.: Советская энциклопедия, 1986. — С. 326.
  6. а б в г д Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 236.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Мень Г. История одного подвига. — Центральное Черноземное издательство, 1976.
  • Мень Г. Я. История одного подвига — 2-е изд., доп. — Мн., 1976.
  • Витебск: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — 408 с. — 60 000 экз. — ISBN 5-85700-004-1. (руск.)
  • Памяць: Гіст.-дакументальная хроніка Віцебска: У 2-х кн. Кн. 1-я / Рэд. кал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — 648 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0246-6.
  • Степаненко В. Александр Горовец. // Лётчики. Сборник. — М.: Молодая гвардия, 1978.
  • Збор помнікаỳ гісторыі і культуры Беларусі: Віцебская вобласць. — Мн.: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броỳкі, 1985. — 496 с. — 8000 экз.
  • Подлипский А., Рогач В. Доски, берегущие память. — Витебск: Віцебская абласная друкарня, 2006.
  • Бортаковский Т. Остаться в живых! Неизвестные страницы Великой Отечественной. — Издательство «Вече», 2015. — ISBN 978-5-4444-3590-8

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]